Дзяржаўны сцяг Малаві — прыняты 6 ліпеня 1964 года. У 2010 годзе была прынятая новая версія сцягу, на якім чорны і чырвоны колеры змянілі месца, а таксама замест ўзыходзячага сонца намалявана ўжо ззяючае. Улады Малаві лічаць, што гэта стане адлюстраваннем прагрэсу, які краіна зрабіла пасля атрымання незалежнасці ад Вялікабрытаніі ў 1964 годзе.

Асноўныя колеры дзяржаўнага сцягу Малаві: чырвоны, чорны, зялёны. Аснову сцяга складаюць колеры, прысутныя на сцягу Партыі Кангрэсу Малаві (анг.: Malaŵi Congress Party), якая прывяла краіну да незалежнасці.

Колеры маюць наступнае значэнне:

Чырвоны колер увасабляе кроў, пралітую змагарамі за свабоду Афрыкі. Чорны колер сімвалізуе насельніцтва Афрыкі. Зялёны колер сімвалізуе неўвядальнай прыроду Малаві.

Гістарычныя сцягі

Спасылкі FOTW Flags Of The World website. Malawi

Катэгорыя:Малаві Катэгорыя:Сцягі дзяржаў