23 чэрвеня 2024 года былі здзейснены ўзброеныя напады ў Дзербенце і Махачкале, гарадах у Рэспубліцы Дагестан, Расія. Мэтамі сталі два праваслаўныя храмы, дзве сінагогі і пост ДПС. Загінула 17 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, 5 грамадзянскіх асоб, 5 нападнікаў. У рэгіёне ўвялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. СК РФ паведаміў аб узбуджэнні крымінальнай справы па артыкуле «тэрарыстычны акт» (артыкул 205 КК РФ).
Перадгісторыя Паўночна-Каўказскі рэгіён на поўдні Расіі ахоплены канфліктам з 1990-х гадоў. Пасля чачэнскіх войнаў у 2010-я гады працягвалася серыя тэрарыстычных нападаў і сутыкненняў паміж расійскімі і ісламісцкімі сіламі.
Дзербент і Махачкала — гарады ў Рэспубліцы Дагестан на расійскім Паўночным Каўказе, у якіх большасць насельніцтва складаюць прадстаўнікі мусульманскіх народаў Каўказа (каля 92 % у Дзербенце і 84 % у Махачкале, па даных перапісу 2021 года). Адначасова ў гэтых гарадах таксама гістарычна пражываюць меншасці этнічных рускіх і горскіх яўрэяў.
У 2019 годзе ў цэнтры Дзербента ўзвялі помнік дружбы трох рэлігій, у кампазіцыі якога — равін, праваслаўны святар і імам. Прататыпам праваслаўнага святара з гэтай тройцы стаў настаяцель дзербенцкага праваслаўнага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы Мікалай Кацельнікаў.
У 2023 годзе ў Дагестане, Карачаева-Чаркесіі і Кабардзіна-Балкарыі прайшоў шэраг антысеміцкіх акцый. Рост у рэгіёне ісламскага антысемітызму адбыўся на фоне абвастрэння палесціна-ізраільскага канфлікту.
Храналогія падзей
Падрыхтоўка Баевікі рыхтавалі тэракты каля месяца — з сярэдзіны мая. У дзень атак свае дзеянні яны каардынавалі ў закрытым чаце на шэсць чалавек. Фотаздымак настаяцеля дзербенцкага храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы Мікалая Кацельнікава быў замацаваны ў чаце, мяркуецца, што ён быў першай і канкрэтнай мэтай нападнікаў.
Дзербент
Сінагога Келе-Нумаз
У Дзербенце 23 чэрвеня каля 17:50 быў здзейснены напад на сінагогу Келе-Нумаз, заснаваную ў 1914 годзе на вуліцы Тагі-ЗадэВ Дагестане напали на православные храмы и синагоги. Что известно.
Пасля антысеміцкіх хваляванняў на Паўночным Каўказе ў 2023 годзе сінагога знаходзілася пад вонкавай аховай паліцыі і ўнутранай аховай прыватнага ахоўнага прадпрыемства.
Баевікі спісалі сцены спасылкамі на цытаты з Карана, якія могуць лічыцца антысеміцкімі, такімі як аят 2:120 «Юдэі і хрысціяне не будуць задаволеныя табой, пакуль ты не станеш прытрымлівацца іх рэлігіі» і аят 8:39 «Змагайцеся з імі, пакуль у іх не знікне спакуса і іх пакланенне не будзе цалкам прысвечана Алаху».
Саму сінагогу нападнікі падпалілі, кінуўшы бутэлькі з запальнай сумессю. Будынак быў цалкам знішчаны тэрарыстамі. Да 1:00 пажар патушылі.
Храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы
Telegram-канал Baza паведаміў, што праваслаўны храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы на вуліцы Леніна таксама падвергнуўся нападу з ужываннем аўтаматаў і бутэлек з запальнай сумессю. Гэта адзіны праваслаўны храм у горадзе, пабудаваны ў 1899 годзе. Паведамлялася, што 66-гадоваму пробашчу Мікалаю Кацельнікаву перарэзалі горлаДербентское жертвоприношение, а ахоўніка храма Міхаіла застрэлілі. Дачка святара паведаміла, што нападнікі падпалілі абраз у храме, а пробашча забілі стрэлам у галаву ў яго домеДочь убитого в Дербенте священника рассказала детали нападения боевиков.
Наступныя падзеі Баевікоў заблакавалі ў памяшканні паблізу рэстарана «Хаял». Пасля 21:00 цэнтр горада абясточылі. Да 22:06 адзін баявік затрыманы.
Махачкала
Сінагога на вуліцы Ярмошкіна У Махачкале група людзей а 18:00 абстраляла сінагогу на вуліцы Ярмошкіна, 111, пачаўся пажар, адзін чалавек у сінагозе быў забіты. Будынак тушыць забаранілі з-за тэрарыстычнай пагрозыВ Дагестане горят церкви и синагоги, продолжаются уличные бои: что известно на данный момент. Па даных МЗС Ізраіля, баевікі забілі двух ахоўнікаў (не яўрэяў), а яўрэяў або ізраільцян сярод пацярпелых нямаСнова ищут евреев, и не только: в Дагестане нападение на две синагоги и православную церковь, банды в двух городах.
Сярод баевікоў былі Асман — сын Магамеда Амарава (кіраўніка Сергакалінскага раёна Дагестана) і яго пляменнік, усіх ліквідаваліВ Дагестане напали на православные храмы и синагоги. Что известноВ нападении в Дагестане участвовали сыновья и племянник главы Сергокалинского района.
Свята-Успенскі кафедральны сабор Быў здзейснены напад і на Свята-Успенскі кафедральны сабор 1906 года — аб’ект культурнай спадчыны народаў Расіі, які знаходзіцца на вуліцы Арджанікідзэ.
У 19:50 Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт заявіў пра забойства двух баевікоў, а яшчэ двое былі затрыманыя. Прыкладна а 21:00 у горад увялі бранятэхніку.
Пост ДПС На вуліцы Ярмошкіна нападнікі абстралялі пост ДПС. Было апублікавана відэа, на якім бачна, як трое баевікоў, якія захапілі машыну патрульнай службы, вядуць перастрэлку. Двое з іх адкрылі агонь у бок паліцэйскіх, а яшчэ адзін знаходзіцца ў машыне.
Нападнікі (падазраваныя) Паводле папярэдняй інфармацыі, трое з нападнікаў — сыны і пляменнік Магамеда Амарава, кіраўніка Сергакалінскага раёна Дагестана. Усе трое былі забітыя супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Сам Амараў затрыманы для допытаў ФСБ. Партыя «Адзіная Расія», членам якой ён з’яўляўся, паспяшалася выдаліць згадкі пра чыноўніка са свайго сайта, неўзабаве прэс-служба «Адзінай Расіі» паведаміла аб выключэнні Магамеда Амарава з партыі: «Пастанова прынятая ў адпаведнасці са Статутам — за дзеянні, якія дыскрэдытуюць „Адзіную Расію“».
Забітыя: Асман Амараў, 31 годСыновья единоросса и боец ММА: что известно об устроивших теракт в Дагестане, сын Магамеда АмараваВ Дагестане ликвидировали шесть боевиков; Абдусамад Амадзіеў, 32 гады, пляменнік Магамеда Амарава; Меркавана — Гаджымурад Кагіраў, 28 гадоў, баец UFC у клубе Хабіба Нурмагомедава і выхаванец Абдулманапа НурмагомедаваВ одном из боевиков из Дербента узнали бойца UFC и воспитанника Нурмагомедова. Алі Закарыгаеў, 35 гадоў, былы старшыня (да 2022) сергакалінскага аддзялення партыі «Справядлівая Расія — Патрыёты — За праўду»Один из дагестанских террористов участвовал в выборах муниципального депутатаЗакаригаев Али Халимбекович 14.08.1988 г.р.. Далгат Даудаў, 43 гады, экс-кіраўнік жыллёва-будаўнічага кааператыва ў Сергакале. Першы час паведамлялася, што ў нападах загінуў і Адыль Амараў, яшчэ адзін сын Магамеда Амарава. Але, як высветлілася, ён не ўдзельнічаў у тэрактах і быў жывы.
Шэраг нападнікаў (усе — жыхары рэспублікі) прысутнічалі ў базах даных МУС (адзначаны сувязямі з вахабітамі). Па даных сілавікоў Дагестана, «мяркуючы па дзеяннях нападнікаў, іх выкрыках і вонкавым выглядзе, тэрарысты належаць да ісламісцкай тэрарыстычнай арганізацыі». Ёсць звесткі, што ўсе пяць забітых тэрарыстаў былі членамі тэрарыстычнай групы аднаго з сыноў Магамеда Амарава.
Член праўлення Нацыянальнай асацыяцыі юрыстаў Расіі Руслан Нагіеў заявіў, што браты Амаравы былі прыхільнікамі такфірызму — радыкальнай і забароненай у Расіі ісламісцкай плыні, якая выступае супраць хрысціян і іўдзеяў, а таксама тых мусульман, якія ўступілі ў змову з «нявернымі». Праз свае погляды браты зладзілі год таму канфлікт з муфтыятам Дагестана.
Ахвяры Па ўдакладненых даных, якія раніцай 24 чэрвеня паведаміў Следчы камітэт Расіі, загінулі 15 супрацоўнікаў праваахоўных органаў (на наступны дзень паведамлялася пра 16, потым 17) і чацвёра грамадзянскіх асоб (затым заяўлена пра пяць), было забіта пяць тэрарыстаўНазвано официальное число жертв нападения в Дагестане.
Некаторыя загінулыя: начальнік аддзела паліцыі Дагестанскіх Агнёў Мавлудзін ХідзірнабіеўВ Дербенте погиб начальник полиции Дагестанских Огней; протаіерэй Мікалай Кацельнікаў, найстарэйшы клірык Махачкалінскай епархіі РПЦДербентское жертвоприношение; ахоўнік храма Міхаіл ВавілінОхранник церкви в Махачкале и священник в Дербенте убиты при нападениях неизвестных.
46 чалавек былі параненыя
Па даных інтэрнэт-газеты «Взгляд», протаіерэй Мікалай стаў сёмым праваслаўным святаром у Расіі, які загінуў ад рук вахабітаўУбитый в Дербенте протоиерей стал седьмым священником, погибшим в России от рук ваххабитов.
Наступствы Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт (НАК) абвясціў аб увядзенні рэжыму контртэрарыстычнай аперацыі ў Дагестане.
У Дагестане 24—26 чэрвеня абвясцілі днямі жалобыВ Дагестане погибли 15 полицейских при отражении атаки боевиков.
Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна ад 25 чэрвеня 2024 года ордэнам Мужнасці пасмяротна былі ўзнагароджаны святар Мікалай Кацельнікаў і загінулыя ў тэрактах супрацоўнікі паліцыі Дагестана. Медалём «За адвагу» быў пасмяротна ўзнагароджаны ахоўнік Свята-Успенскага кафедральнага сабора ў Махачкале Міхаіл Вавілін. Яшчэ 10 паліцэйскіх былі ўзнагароджаны медалём «За адвагу» II ступені з фармулёўкай «За мужнасць, адвагу і вернасць службоваму абавязку, праяўленыя пры адбіцці тэрарыстычнай атакі».
Гл. таксама Захоп закладнікаў у СІЗА Растова-на-Доне Тэракт у «Крокус Сіці Холе»
Крыніцы
Катэгорыя:Гісторыя Дагестана Катэгорыя:Чэрвень 2024 года Катэгорыя:Падзеі 23 чэрвеня Катэгорыя:2024 год у Расіі Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Расіі Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты ісламістаў Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2024 года