Гомельскі тлушчавы камбінат — беларускае прадпрыемства, размешчанае ў Навабеліцкім раёне Гомеля.

Гісторыя У 1928 годзе ў адпаведнасці з першым пяцігадовым планам развіцця народнай гаспадаркі СССР ў Гомелі пачалося будаўніцтва маргарынавага завода, у 1932 годзе ён быў уведзены ў эксплуатацыю. У 1935 годзе быў уведзены ў эксплуатацыю мылаварны завод. У 1936 годзе здадзены ў эксплуатацыю гідрагенізацыйны завод, і прадпрыемствы аб’ядналі ў тлушчавы камбінат. Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў сувязі з набліжэннем да горада лініі фронту камбінат быў эвакуіраваны ў Троіцк. Да 1948 году камбінат адноўлены.

Да 1956 года камбінат уваходзіў у Галоўнае ўпраўленне маргарынавай прамысловасці «Галоўмаргарынпрам» Наркамата (з 1946 года — Міністэрства) харчовай прамысловасці СССР, у 1956 годзе перададзены ў падпарадкаванне Міністэрству прамысловасці харчовых тавараў БССР, у 1957 годзе — Савету народнай гаспадаркі БССР, у 1965 годзе — Усесаюзнаму аб’яднанню маргарынавай прамысловасці «Саюзмаргарынпрам» Міністэрства харчовай прамысловасці СССР. У 1965 годзе камбінат быў перададзены Дзяржаграпраму БССР.

12 ліпеня 1966 года ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга «за дасягнутыя поспехі ў выкананні заданняў сямігадовага плана, шырокае ўкараненне новай тэхнікі, перадавой тэхналогіі і дасягненне высокіх тэхніка-эканамічных паказчыкаў у працы». У 1967 годзе былі пабудаваны маянэзны цэх (праектная магутнасць — 600 т у год) і цэх туалетнага мыла (праектная магутнасць — 7300 т у год). Некаторы час на камбінаце працавалі цэхі па вытворчасці сычужнага сыру на расліннай аснове і сінтэтычных мыйных сродкаў, пасля іх вытворчасць была перададзена іншым прадпрыемствам.

У цэлым, у савецкі час камбінат уваходзіў у лік найбуйнейшых прадпрыемстваў горадаГомель // Большая Советская Энциклопедия. / под ред. А. М. Прохорова. 3-е изд. том 7. М., «Советская энциклопедия», 1972.. Вырабляліся маянэзы, маргарыны, дзіцячае мыла. Прадукцыя камбіната пастаўлялася не толькі ва ўсе рэспублікі Савецкага Саюза, але і ў іншыя сацыялістычныя краіны.

З 1991 года ўваходзіць у канцэрн «Белдзяржхарчпрам» Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі БеларусьГомельский ордена Трудового Красного Знамени жировой комбинат на сайте «Архивы Беларуси» (Фондовый каталог государственных архивов Республики Беларусь).

У чэрвені 2008 года ААТ «Гомельскі тлушчавы камбінат» узнагароджаны дыпломам I ступені да залатога медаля «За высокую якасць прадукцыі»

У 2010-я гады эканамічнае становішча прадпрыемства пагоршылася. У 2014 годзе камбінат распачаў «народнае IPO» па продажы акцый фізічным асобам, але прадаў невялікую іх колькасць. 23 лістапада 2018 года па ўзгадненні з Гомельскім аблвыканкамам і крэдыторамі (прыватнымі і дзяржаўнымі банкамі) пачаўся разгляд справы аб эканамічнай неплацежаздольнасці кампаніі. 26 сакавіка 2019 года суд устанавіў працэдуру санацыі прадпрыемствы да 29 верасня 2020 года.

Сучасны стан Станам на 2018 год прадпрыемства валодала магутнасцямі па вытворчасці 10,5 тыс. т маргарынавай прадукцыі ў год, 10 тыс. т маянэзу, 10 тыс. т фасаванага расліннага алею, 8,9 тыс. т гаспадарчага мыла і 5,1 тыс. т туалетнага мыла. У 2018 годзе было выраблена 2,9 тыс. т маянэзу, 1,8 тыс. т гаспадарчага мыла, 1,4 тыс. т маргарыну, 1 тыс. т расліннага алею налівам, 0,5 тыс. т туалетнага мыла, па 0,1 тыс. т кетчупа і расліннага алею бутыляванага. На прадпрыемстве было занята 690 чалавек. У 2018 годзе 49% выручкі было атрымана ад рэалізацыі маянэзу, 28% — ад рэалізацыі туалетнага і гаспадарчага мыла, 20 — ад рэалізацыі маргарынавай прадукцыі, 2 — ад рэалізацыі бутыляванага расліннага алею.

97,7% прадукцыі было рэалізавана на ўнутраным рынку, 2,3 % — на знешнім. Паводле ацэнкі прадпрыемства, яно займае 45 % рынку Рэспублікі Беларусь па мыле гаспадарчым, 14% па туалетным, 8% па маянэзе, 4% па маргарынавай прадукцыі, 3% па кетчупе, 1% па фасаваным раслінным алеі.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт В банкроты и обратно. Как оживляют гомельский жиркомбинат, Onliner.by (16 февраля 2021 года)

Катэгорыя:Прадпрыемствы харчовай прамысловасці Беларусі Катэгорыя:Прадпрыемствы Гомеля Катэгорыя:Навабеліцкі раён