Парафасцыелапсоз — інвазійная хвароба дзікіх траваедных жывёл, якая выклікаецца гельмінтамі з роду .

Апісанне

Адзначана ў высакародных аленяў, казуль, ласёў. Жывёлы заражаюцца пры ўжыванні травы і вады, інвазаваных лічынкамі ўзбуджальніка.

Сімптомы

Хвароба праяўляецца знясіленнем і цырозам печані з ацёпамі падгрудка, жаўтушнасцю слізістых абалонак. Лячэнне не распрацавана. Меры барацьбы: знішчэнне прамежкавых гаспадароў узбуджальніка (малюска ) у месцах вадапою жывёл.

Крыніцы

Літаратура

Литвинов В. Ф., Карасев Н. Ф. Трематодозы диких копытных Белоруссии. — Мн., 1981.

Катэгорыя:Паразітарныя захворванні Катэгорыя:Трэматадозы Катэгорыя:Фасцыяліды