Пасалуроз — хранічнае інвазійнае захворванне трусоў і зайцоў з групы нематадозаў, якое выклікаецца нематодамі віду з сямейства . Рэгістрыруецца ва ўсіх краінах свету.
Марфалогія ўзбуджальніка Гельмінт мае верацёнападобную форму цела, завостраную на канцах. Самцы даўжынёй 3,80-5 мм, самкі — да 12 мм. Характэрная прыкмета — кольцападобныя ўтварэнні на хваставым канцы самак. Яйцы асіметрычныя, 0,095-0,115×0,043-0,056 мм, на адным з палюсоў — невялікі выступАбуладзе, К. И. (ред.) (1975). Паразитология и инвазионные болезни сельскохозяйственных животных. Учебник. М.: Колос..
Жыццёвы цыкл узбуджальніка Шлях заражэння аліментарны, заражэнне адбываецца на працягу ўсяго года. Найбольш успрымальныя да інвазіі трусы узростам 3-7 месяцаў. Інвазіўныя яйцы ўтрымліваюць лічынку з хваставым канцом, загнутым у выглядзе складзенага складанага нажа. Развіццё да палавой сталасці у тоўстых кішках працягваецца 18-26 сутак ад пачатку заражэння. Працягласць жыцця гельмінта — да 106 дзён.
Сімптомы захворвання Пры моцнай інвазіі ў трусоў назіраюць бледнасць слізістых абалонак, нязначнае павышэнне тэмпературы цела, знясіленне, панос, часам сверб у вобласці вонкавых палавых органаў. Скура вакол ануса забруджаная, азызлая, гіперэмаваная, мае расчосы, поўсць злепленая. Маладняк адстае ў росце і развіцці.
Дыягностыка Выяўленне яец у крэсле па метаду Фюлеборна і ў саскобе з перыанальных зморшчын; знаходжанне паразітаў на паверхні фекаліяў. Пасмяротны дыягназ: выяўленне чарвякоў ў тоўстых кішках пры ўскрыцці.
Лячэнне Эфектыўныя солі піперазіну (адыпінат, фасфат, сульфат) і фенатыязін. Солі піперазіну прызначаюць дарослым трусам аднаразова па 1,0 г (на 1 кг масы цела), маладняку двое сутак запар па 0,75 г (на 1 кг масы цела), фенатыязін — двое сутак запар па 1,0-1,5 г (на 1 кг масы цела). Прэпараты даюць з кормам індывідуальна або групавым метадам пасля 18-24-гадзіннай галоднай дыеты.
Прафілактыка Забеспячэнне жывёл паўнавартаснымі кармамі, штодзённая ачыстка клетак ад гною, абясшкоджванне яго высокай тэмпературай, дэзінфекцыя клетак і інвентара. Трусоў, якія паступаюць у гаспадарку, абследуюць. З мэтай прафілактычнай дэгельмінтызацыі трусянятам пасля адлучэння ад маці даюць штодня групавым спосабам на працягу 43-50 дзён піперазіну адыпінат у дозе 0,1-0,15 г/кг.
Крыніцы
Літаратура
Болезни кроликов. — 2 изд. — М., 1974 Демидов Н. В., Потемнина В. А. Справочник по терапии и профилактике гельминтозов животных. — М., 1980
Катэгорыя:Рабдытыдозы Катэгорыя:Аксіўрыды