Універсітэт імя Джэймса Кука () — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Таўнсвіл у штаце Квінсленд.

Агульная характарыстыка Вучэльня была заснавана як каледж у 1961 годзе, у 1970 годзе атрымала статус універсітэта. Названа ў гонар брытанскага першаадкрывальніка Джэймса Кука. Галоўныя кампусы ўніверсітэта размешчаны ў трапічных гарадах Таўнсвіл і Кэрнс у Аўстраліі, а адзін замежны кампус — у Сінгапуры, таксама функцыянуе кампус у Брысбене і інш.

Структура Каледж мастацтваў, грамадства і адукацыі Каледж бізнесу, права і кіравання Каледж медыцынскіх навук Каледж медыцыны і стаматалогіі Каледж грамадскага здароўя, медыцынскіх і ветэрынарных навук Каледж прыродазнаўчых навук і інжынерыі

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты Аўстраліі