Надзея Уладзіміраўна Кошар, па нараджэнні Яковіц (нар. , , Гомельская вобласць, БССР, СССР) — беларуская баскетбалістка. Разыгрываючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь па баскетболе. Выступала за маладзёжную зборную Беларусі. Жонка баскетбольнага трэнера Анатоля Кошара.
Біяграфія Выхаванка СДЮШАР №1 г. СветлагорскаГУ «ДЕТСКО-ЮНОШЕСКАЯ СПОРТИВНАЯ ШКОЛА №1 СВЕТЛОГОРСКОГО РАЙОНА». З 13 гадоў навучалася ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча. У 15 гадоў дэбютавала ў чэмпіянаце Беларусі. Выступала за клубы Гродна, Мінска, Барысава, Брэста.
Выступала за зборныя U-16 (2006), U-18 (2007) і U-20 (2007—2010).
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэтИнформация. Надя КошарНадя Кошар. З 2014 года — выкладчык Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту.
Працавала трэнерам каманд дзяўчын 2007—2009 гадоў нараджэння ў баскетбольнай школе БК «Мінск-2006»Тренеры для команд девушек. Прымала ўдзел у турнірах па баскетболе 3х3ПАЛОВА-2024. ОПРЕДЕЛЕНЫ ПЕРВЫЕ ПОБЕДИТЕЛИ II ЭТАПА ЛИГИ 3Х3.
Кар’ера 2005—2006 — Вікторыя-ВАР-ГДАУ (Гродна) 2006—2007 — Мінск-2006БК «Минск». История 2007—2011 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў) 2011—2012 — Мінск-2006 2012—2014 — Цмокі-Мінск 2014—2016 — БрДУ ЦАР Вікторыя (Брэст)
Дасягненні Чэмпіёнка Беларусі (3): 2007/2008, 2009/2010, 2013/2014. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2006/2007, 2008/2009, 2012/2013. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2011/2012. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2008.
Спасылкі Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце fiba.com Профіль на сайце bbw-g2n.jimdofree.com Профіль на сайце vk.com
Катэгорыя:Баскетбалісткі Беларусі Катэгорыя:Ігракі «Вікторыі» Гродна Катэгорыя:Ігракі ЖБК «Цмокі-Мінск» Катэгорыя:Ігракі «Бярэзіны» Барысаў Катэгорыя:Ігракі «ЦАР Вікторыя» Брэст Катэгорыя:Выпускнікі БДУФК