Пецылія (Xiphophorus maculatus) — від жывародзячых прэснаводных рыб сямейства . Папулярны ў акварыумістыцы.

Апісанне У прыродзе рыбка вырастае да 6 см даўжынёй. Цела выцягнутае. Афарбоўка зменлівая і вельмі маляўнічая, уключае жоўты, аранжавы, чырвоны ці белы колеры. Бакавая лінія не адзначана колерам. Палавы дымарфізм нязначны. Хваставы плаўнік у самца завостраны. Анальны плаўнік самца ператварыўся ў ганаподыум — орган, які выкарыстоўваецца для размнажэння. Анальны плаўнік самкі мае форму веера.

Распаўсюджанне Від распаўсюджаны на поўдні Мексікі (Кампечэ, Ч’япас, Аахака, Кінтана-Роа, Табаска, Веракрус) і на поўначы Беліза.

Спосаб жыцця Жыве ў павольных рэках і канавах Мексікі і Гватэмалы. Усяедны. Харчуецца раслінамі, рачкамі, чарвякамі, насякомымі.

Значэнне У пачатку XX стагоддзя завезены ў Еўропу. Аб’ект акварыумнага рыбаводства.

Крыніцы

Спасылкі

Southern Platyfish United States Geological Survey factsheet

Катэгорыя:Акварыумныя рыбы Катэгорыя:Пецыліды Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1904 годзе