Серабрыстая парша бульбы — грыбковае захворванне, выкліканае грыбамі віду (сінонім Spondylocladium atrovirens, Helminthosporium atrovirens). Грыбніца ўзбуджальніка распаўсюджваецца толькі ў клетках лупіны клубня бульбы. Спачатку лупіна светлая, потым бурэе. Канідыяносцы грыба прамыя, цыліндрычныя, цёмна-аліўкавыя з перагародкамі, даўжынёй 200—600 мкм, таўшчынёй 10-15 мкм у аснове і 2-4 мкм у вяршыні, канідыі размешчаныя ў верхняй частцы канідыяносцаў калатоўкамі па 2-4 у некалькі ярусаў. Форма канідый зваротна-булавападобная з 2 — 8 перагародкамі, са звужэннем на вяршыні, карычневыя ў аснове, на вяршыні светлыя; памеры: даўжыня 10 — 80 мкм, шырыня 6 — 12 мкм у аснове і 2-4 мкм у вяршыні. Пасля атчлянення ад канідыяносцаў канідыі хутка губляюць жыццяздольнасць (праз 1 гадзіну пры + 20 °C і адноснай вільготнасці 90 % захоўваюцца жывымі каля траціны ўсіх канідый, праз 24 гадзіны — не больш за 10 %)Выращивание картофеля — Болезни картофеля: Парша серебристая..
Распаўсюджанне і шкоднаснасць Хвароба шырока распаўсюджаная. Шкоднаснасць серабрыстай паршы ў асноўным адлюстроўваецца на насенных якасцях бульбы. Пашкоджаныя клубні саслабляюцца і набываюць схільнасць да развіцця другаснай інфекцыі, выкліканай іншымі патагенамі. Праз пашкоджаныя ўчасткі ў клубень пранікаюць узбуджальнікі сухіх і мокрых гніляў. У клубняў істотна псуецца знешні выгляд. Акрамя таго, пры высадцы хворыя клубні даюць слабыя, разрэджаныя ўсходы.
Сімптомы і жыццёвы цыкл узбуджальніка хваробы
Прыкметы захворвання магчыма выявіць на клубнях ужо восенню, падчас уборкі або праз некаторы час пасля закладкі іх на захоўванне. Плямы ў гэты час малапрыкметныя, светла-карычневыя, без бляску, рознай велічыні і формы. Масавае развіццё захворвання адбываецца да канца захоўвання, бліжэй да вясны. Пашкоджаная тканка становіцца злёгку ўціснутай і мае добра выражаны металічны (серабрысты бляск). Утварэнне бляску тлумачыцца тым, што перыдэрма не дазваляе патагену пранікнуць унутр клубня — грыб, распаўсюджваючыся ў пласце паміж перыдэрмай і эпідэрмісам, адслойвае тканкі і забяспечвае доступ паветра ў паражніны, якія набываюць выгляд серабрыстых лускавінак. На паверхні плям грыб развівае канідыяльнае споранашэнне і дробныя, чорныя склероцыі. Пры моцным пашкоджванні бульбяная лупіна пачынае зморшчвацца, яе прапускная здольнасць узрастае, і адбываецца страта вільгаці. Пашкоджванні лепш за ўсё прыкметныя вясной, на пазелянеўшых клубнях.
Распаўсюджанне грыба ў навакольным асяроддзі адбываецца пры дапамозе канідый. У перыяд захоўвання развіццё хваробы правакуе высокая вільготнасць паветра і падвышаная тэмпература. Пры +15 °C утварэнне спор надыходзіць ужо праз 1 гадзіну, а пры 5 °C — праз 2 — 3 гадзіны. Пры наяўнасці воднага кандэнсату спорам неабходна ўсяго 2-6 гадзін, каб утварыўся новы ачаг інфекцыі. Пры тэмпературы +3 °C развіццё і распаўсюджванне хваробы спыняецца. Захоўваецца інфекцыя, галоўным чынам, на насенных клубнях. Грыб пашкоджвае толькі клубні, аднак не назіраецца прамой сувязі паміж памерам пашкоджання клубня грыбам і заражэннем атрыманага ўраджаю. Пасадка слаба заражаных клубняў прыводзіць да больш моцнага заражэння клубняў новага ўраджаю, чым пасадка клубняў з высокай ступенню паражэння, паколькі міцэлій, які знаходзіцца на моцна заражаных клубнях, саслаблены і споры, што ўтвараюцца на ім, не валодаюць высокай інфекцыйнасцю. Таму выкарыстоўваная ў цяперашні час методыка ўліку развіцця серабрыстай паршы не характарызуе якасць насеннага матэрыялу.
Меры барацьбы Для барацьбы з хваробай неабходныя:
Захаванне севазвароту. Выкарыстанне для пасадкі здаровых клубняў. Уборку ўраджаю неабходна праводзіць своечасова пры сухіх умовах надвор’я, неабходна скошваць бульбоўнік. Перад закладкай на захоўванне неабходна пратручваць насенныя клубні фунгіцыдамі. Пасля закладкі на захоўванне клубні неабходна хутка прасушыць (за 2 — 4 дня) і стварыць аптымальныя умовы для захоўвання клубняў (тэмпература +2…3 °С, невысокая вільготнасць паветра і наяўнасць вентыляцыі), не дапушчаючы ўтварэння кандэнсату на клубнях.
Крыніцы
Літаратура
Сельскохозяйственная фитопатология. М.: Агропромиздат, 1989. — 480 с. ISBN 5-10-000292-1 Иванюк В. Г., Бусько И. И., Журомский Г. К., Калач В. И. Виды парши картофеля в Беларуси и особенности их проявления. Минск, 2004.
Катэгорыя:Захворванні бульбы Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін