Орд () — рака ў аўстралійскім штаце Заходняя Аўстралія.

Выток ракі Орд знаходзіцца ля падножжа гары Уэлс, часткі хрыбта Альберт-Эдвард, паблізу паселішча Бедфард-Даўнс. Пасля рака цячэ ва ўсходнім кірунку праз Нацыянальны парк Пурнулулу, пасля на поўнач, працякае праз возера Аргайл, найбуйнейшае вадасховішча прэснай вады на мацерыковай частцы Аўстраліі. Пасля горада Кунунара рэчышча ракі паварочвае на захад, упадае ў заліў Кембрыдж Тыморскага мора.

Орд мае мноства невялікіх прытокаў: рэкі Негры, Боу, Нікалсан і іншыя. Рака цячэ праз паселішчы Лейк-Аргайл, Кунунара. Для рэгулявання вадазбору і арашэння палёў пабудавана сістэма плацін і вадасховішчаў.

Даўжыня ракі Орд — 650 км, а плошча басейна — каля 55 100 км².

Крыніцы

Катэгорыя:Басейн Тыморскага мора Катэгорыя:Рэкі Аўстраліі