Ксенія Бондар (нар. , Іжэўск, Расія) — расійская валейбалістка.

Біяграфія Валейболам пачала займацца ў Іжэўску ў трэнера Г. Удалавай. Пасля працягнула навучанне ў маскоўскай СДЮСШАР № 65. У 2004—2008 гадах грала за дубль каманды «Зарэчча-Адзінцова» у чэмпіянатах Расіі, а ў сезоне 2006/2007 правяла адзін матч у суперлізе за асноўны склад. З 2008 года ўвесь час выступала за асноўны склад «Зарэчча-Адзінцова» і ў сезоне 2008/2009 стала бронзавым прызёрам Кубка Расіі і срэбным — чэмпіянату краіны.

З 2009—2010 выступала за казанскае «Дынама», на адзін сезон вярталася ў Адзінцова, а з 2011 гуляла за «Тюмень-ТюмДУ» (2011—2013) і новаўрэнгойскі «Факел» (2013—2014). Пасля двухгадовага перапынку ў выступах у 2016 годзе падпісала кантракт з «Сахалінам». У 2017—2018 гадах гуляла за краснаярскі «Енісей», а ў 2018 перайшла ў санкт-пецярбургскую «Ленінградку». У 2019 годзе вярнулася ў «Сахалін».

Спасылкі Ksenia Naumova-Bondar Российская доигровщица Ксения Бондарь в новом сезоне станет одной из «минчанок»

Катэгорыя:Валейбалісткі Расіі Катэгорыя:Ігракі жаночай зборнай Расіі па валейболе