Міхаіл Арсеньевіч Таўрызія́н (; ) — армянскі савецкі музыкант (альт) і дырыжор. Народны артыст СССР (1956).

Біяграфія Нарадзіўся ў Баку. У 1923—1926 гадах вучыўся ў Бакінскай кансерваторыі па класу скрыпкі. З 1926 года працаваў альтыстам у оперных тэатрах Ленінграда. Скончыў Ленінградскую кансерваторыю па класу альта у 1932 годзе і ў 1934 годзе як дырыжор у А. В. Гаўка. З 1934 года М. Таўрызіян у Тбілісі — артыст аркестра і дырыжор Грузінскага тэатра оперы і балета. З 1й935 года дырыжор, з 1938 года галоўны дырыжор, з 1946 года мастацкі кіраўнік Армянскага тэатра оперы і балета імя А. А. Спендыярава.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання.

Памёр М. А. Таўрызіян 17 кастрычніка 1957 года ў Ерэване. Пахаваны на Такмакскіх могілках.

Творчасць Творчасць М. А. Таўрызіяна адыграла значную ролю ў развіцці армянскага опернага мастацтва. Выступаў і як дырыжор, дырыжор-пастаноўшчык і сімфанічны дырыжор.

Сярод пастановак М. А. Таўрызіяна першыя армянскія оперы, у тым ліку «Аршак II» Т. Чуханджана (1945), «Гераіня» А. Сцепаняна (1950). У 1948 годзе дырыжыраваў у спектаклях «Рыгалета» і «Іаланта» ў Вялікім тэатры ў Маскве.

Сярод іншых дырыжорскіх пастановачных прац: «Тапарнікос» А. С. Айвазяна (1938), «Лусабацын» А. Сцепаняна (1938), «Ануш» А. Тыграяна (1939), «Царская нявеста» М. А. Рымскага-Корсакова, «Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага, «Атэла» Д. Вердзі.

Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч мастацтваў Армянскай ССР (1939) Народны артыст Армянскай ССР (1944) Народны артыст СССР (1956) Сталінская прэмія другой ступені (1946) — за дырыжыраванне оперным спектаклем «Аршак II» Сталінская прэмія трэцяй ступені (1951) — за дырыжыраванне оперным спектаклем «Гераіня» Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1939) Ордэн «Знак Пашаны» (1945) Медаль «За абарону Каўказа»

Крыніцы

Літаратура

Атаян Р. А. Тавризиа́н Михаил Арсеньевич // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 371. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз.

Спасылкі Григорьев Л., Платек Я. Михаил Арсеньевич Тавризиан // Belcanto.ru

Катэгорыя:Альтысты СССР Катэгорыя:Музыканты Арменіі Катэгорыя:Дырыжоры XX стагоддзя Катэгорыя:Дырыжоры СССР Катэгорыя:Дырыжоры Арменіі Катэгорыя:Балетныя дырыжоры Катэгорыя:Оперныя дырыжоры Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання