Дыкранум (Dicranum) — род лістасцябловых імхоў сямейства дыкранавых.

Апісанне Лістасцябловыя расліны. Дзярнінкі шчыльныя, бліскучыя, ад зялёных да бураватых. Сцябло простае або вілаватае, часта з рызоідным лямцам. Лісце звычайна павернутае ў адзін бок, серпападобнае, радзей усебакова адтапыранае, ланцэтнае або лінейна-ланцэтнае, уверсе жалабатае да трубчастага, суцэльнакрайняе ці зубчастае з жылкай. Каробачка ад яйцападобнай да цыліндрычнай, са спорамі. Вечка з касой дзюбкай. Каўпачок буйны, клабукападобны.

Пашырэнне Вядома больш за 50 відаў, пашыраных пераважна ва ўмеранай і халоднай зонах Галарктыкі. Удзельнічаюць у фарміраванні наглебавага покрыва тундраў, балот і хвойных лясоў. На Беларусі найчасцей сустракаюцца і .

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Дыкранавыя