Прастаганіміды. — С. 255 (Prosthogonimidae) — сямейства смактуноў. У сусветнай фаўне налічваецца каля 30 відаў.
Распаўсюджанне Пашыраны ў краінах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Афрыкі, Аўстраліі, Еўразіі.
Апісанне Цела даўжынёй 2 — 7, шырынёй 0,8 — 3,9 мм, грушападобнай формы. Ротавая прысоска меншая за брушную. Гермафрадыты. Яечнік размешчаны ўперадзе семеннікоў, матка — у задняй палове цела, мужчынская і жаночая полавыя адтуліны побач або асобна каля ротавай прысоскі. Яйцы дробныя (0,022 — 0,016 мм), шматлікія.
Жыццёвы цыкл Дарослыя асобіны гэтых паразітаў сустракаюцца ў , сляпой кішцы, клаацы, печані, яйцаводзе і часам нават пад мігацельнай абалонкай пазваночных і асабліва птушак. Развіццё з 2 прамежкавымі гаспадарамі: , дарослымі стракозамі або іх лічынкамі.
Таксанамія Сямейства з’яўляюцца часткай вялікагападатраду у атрадзе .
Выбраныя роды
Woodhead & Malewitz, 1936
Lühe, 1899 Lühe, 1909 у цяперашні час лічыцца малодшым сінонімам роду Lühe, 1899
Значэнне Узбуджальнікі прастаганімозу.
Крыніцы
Літаратура
, Черткова А. Н. Определитель гельминтов домашних куриных птиц. — М., 1968 Гельминты птиц Якутии и сопредельных территорий (цестоды и нематоды). — М., 1974
Катэгорыя:Паразіты птушак Катэгорыя:Дыгенетычныя смактуны Катэгорыя:Сямействы плоскіх чарвей