Раман Раманавіч Качанаў (; нар. , ) — расійскі , , .

Сын вядомага расійскага аніматара Рамана Абелевіча Качанава.

Біяграфія

Працоўную дзейнасць пачаў у 15 гадоў. Працаваў літаратурным сакратаром (пісьменніка-фантаста Кіра Булычова). У 1982—1984 гадах як вольны слухач, праслухаў курс лекцый на Вышэйшых рэжысёрскіх курсах. У 1984 годзе паступіў на сцэнарны факультэт УДІКа. Падчас навучання ў інстытуце пісаў сцэнарыі для студэнцкіх навучальных работ. У 1989 годзе скончыў УДІК.

У 1990 годзе як рэжысёр-пастаноўшчык пачаў здымаць фільм «Не пытай мяне ні пра што». У 1991 годзе фільм завяршыў. Аднак, праз эканамічныя цяжкасцей у краіне, фільм не выйшаў на экраны. Прэм’ера адбылася толькі ў 1994 годзе ў Цэнтральным доме кінематаграфістаў.

У студзені 1992 года прыступіў да здымак кінакарціны «Вырадак». У 1993 годзе карціну скончыў.

У 1993 годзе 17 сакавіка памерла маці — Гара Аляксандраўна Качанава. А 4 ліпеня бацька — Раман Абелевіч Качанаў.

У 1993—1997 годзе здымаў рэкламныя ролікі. У 1998 годзе зняў малабюджэтную карціну «Максіміліян».

У 1998 годзе ажаніўся з актрысай Ганнай Буклоўскай, 3 лістапада ў іх нарадзілася дачка — Паліна Качанава. 19 снежня 1999 года нарадзілася другая дачка — Аляксандра Качанава.

У 1999 годзе пачаў здымаць, а ў 2000 годзе завяршыў вытворчасць фільма «ДМБ», які атрымаў шырокае прызнанне, як крытыкаў, так і публікі. Яго прэм’ерай адкрыўся першы шматзалавы кінатэатр у Расіі. Мультыплекс «Каро» на Шарамецеўскай вуліцы ў Маскве.

У 2001 годзе завяршыў вытворчасць кінафільма «Даўн Хаус».

У 2003 годзе развёўся з Ганнай Буклоўскай. Цяпер жанаты з актрысай Ангелінай Чарновай, у іх двое дзяцей — Гара Качанава і Дзіна Качанава.

Фільмаграфія

Рэжысёр 1991 — Не пытай мяне ні пра што 1993 — Вырадкі 1999 — Максіміліян 2000 — ДМБ 2001 — Даўн Хаус 2004 — Ар’е 2006 — Узяць Таранціна 2007 — Неваляшка 2010 — Псеўданім для героя (у вытворчасці)

Сцэнарыі 1988 — Лухта. Аповед ні пра што 1991 — Не пытайся мяне ні пра што 2000 — Даўн Хаус 2000 — ДМБ 2004 — Ар’е 2007 — Неваляшка

Акцёрскія працы 1981 — Тайна трэцяй планеты — Ушан на вуліцы (агучванне) 1989 — Разбуральнік хваль — мінак 1991 — Не пытай мяне ні пра што — Пацыент у чарзе 2000 — ДМБ — каптэр Ліберман 2010 — Псеўданім для героя — Кілер

Прызы 2000 — ДМБ — Прыз ФІПРЭСІ на АРКФ у Сочы «For its humour and for the ironic look on Russian society which allows to overcome tragedies of everyday life and might open doors to the new cinema»; 2000 — ДМБ — Прыз Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў на АРКФ у Сочы; 2000 — ДМБ — Прыз «Залаты авен» «За лепшы кінасцэнарый»; 2001 — Даўн Хаус — Спецыяльны прыз журы на АРКФ у Сочы за «Пошук новай кінамовы»; 2001 — Даўн Хаус — Расійскі кінафестываль «Літаратура і кіно» у Гатчыне Спецыяльны прыз журы «За беспрэцэдэнтнае абыходжанне з раманам Ф. М. Дастаеўскага „Ідыёт“»; 2004 — Ар’е — Расійскі кінафестываль «Амурская восень» ў Благавешчанскім «За лепшы фільм».

Спасылкі Раман Раманавіч Качанаў: IMDb http://www.exler.ru/films/cast/Roman_Kachanov http://www.rusactors.ru/k/kachanov/ http://www.peoples.ru/art/cinema/producer/roman_kachanov/ http://kadry.viperson.ru/wind.php?ID=200505 http://kinoros.ru/db/person/266/movie/index.html http://www.teatr-kino.ru/node/485