Франсіска Галан Радрыгес (; ) — палкоўнік Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Брат генерала Хасэ Марыі Галана і капітана Ферміна Галана.
Біяграфія Паходзіў з сям’і ваеннага. У вельмі раннім узросце ён страціў свайго бацьку, унтэр-афіцэра іспанскага флоту.
На 1936 год быў лейтэнантам грамадзянскай гвардыі ў адстаўцы. У першыя месяцы грамадзянскай вайны падтрымаў рэспубліканцаў і служыў ваенным інструктарам Антыфашысцкіх рабоча-сялянскіх атрадаў, створаных Камуністычнай партыяй ІспанііFrancisco J. Romero Salvadó (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War, Scarecrow Press, pág. 139.
Далей прызначаны кіраўніком калоны рэспубліканскіх апалчэнцаўHugh Thomas (1976). La Guerra Civil española. Barcelona: Grijalbo, pág. 349. Удзельнічаў у арганізацыі Пятага палка, быў адным з яго камандзіраўMarco Antonio de la Ossa (2011). La música en la guerra civil española, Universidad de Castilla-La Mancha, pág. 277.
З лістапада 1936 года прымаў удзел у абароне Мадрыда, у ходзе якой быў паранены. Прызначаны камандуючым 22-й змешанай брыгадай. З сакавіка кіраваў 39-й дывізіяй. У сярэдзіне мая быў накіраваны Генеральным штабам арміі на Паўночны фронт, а ў ліпені ўзначаліў 4-ю Баскскую дывізію (пазней перайменаваную ў 51-ю). У канцы жніўня прызначаны камандзірам рэшткаў разбітага XIV армейскага корпусаRamón Salas Larrazábal (2006). Historia del Ejército Popular de la República, La Esfera de los Libros, pág. 2490Francisco J. Romero Salvadó (2013). Historical Dictionary of the Spanish Civil War, Scarecrow Press, pág. 140.
У лютым 1938 года Галан кіраваў войскамі XX армейскага корпуса ў ходзе Тэруэльскай аперацыі. Далей працаваў на пасадзе камандуючага XI армейскага корпуса, са снежня — XII.
У сакавіку 1939 года стаў камандзірам ваенна-марской базы ў КартахенеÁngel Bahamonde Magro, Javier Cervera Gil (1999). Así terminó la guerra de España. Marcial Pons, pp. 340–342, дзе неўзабаве пачалося паўстаннеÁngel Viñas, Fernando Hernández Sánchez (2009). El desplome de la República, Barcenona, pág. 274, пасля якога адправіўся ў эміграцыюÁngel Viñas, Fernando Hernández Sánchez (2009). El desplome de la República, Barcenona, pp. 275-276.
Першы час знаходзіўся у французскім пратэктараце Туніс у лагеры для інтэрніраваных. У красавіку, дзякуючы французскаму дэпутату-камуністу, пакінуў лагерVictoria Fernández Díaz (2009). El exilio de los marinos republicanos, Universidad de Valencia, pág. 155. Выехаў у Чылі, а потым у Аргенціну, дзе кіраваў некалькімі выдавецтваміVictoria Fernández Díaz (2009). El exilio de los marinos republicanos, Universidad de Valencia, pág. 157.
Крыніцы
Літаратура Thomas, Hugh (1967). La Guerra Civil Española, París : Ruedo Ibérico. Salas Larrazábal, Ramón (2006). Historia del Ejército Popular de la República. Madrid, La Esfera de los libros. 84-9734-465-0. Bahamonde Magro, Ángel; Cervera Gil, Javier (2000). Así terminó la Guerra de España, Madrid: Marcial Pons, Ediciones de Historia. ISBN 9788495379092.
Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Члены Камуністычнай партыі Іспаніі Катэгорыя:Палкоўнікі Катэгорыя:Ваенныя Іспаніі