Марыяна Буэна Фэрэр (; 22 кастрычніка 1892, Хака — ?) — іспанскі афіцэр, удзельнік грамадзянскай вайны 1936—1939 гадоў .
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Хака. Служыў кадравым ваенным. Калі была абвешчана Другая рэспубліка, у званні капітана сышоў з арміі. У пачатку грамадзянскай вайны некаторы час знаходзіўся ў турме ў франкістаў, а потым уцёк да рэспубліканцаў. Сфармаваў калону апалчэння з арагонскіх і каталонскіх добраахвотнікаў, якія ваявалі ў Пірэнеях. Атрад Буэна стаў вядомы як «Пірэнейская горная група». У красавіку 1937 года фарміраванне ператворана ў 130-ю змешаную брыгаду. У канцы года Буэну было прысвоена званне падпалкоўніка. Камандаванне перанакіравала яго на цэнтральны фронт. У 1939 годзе узнагароджаны медалём «За адвагу». Пасля вайны адправіўся ў эміграцыю ў Мексіку, дзе і памёр.
Крыніцы
Літаратура
Engel, Carlos (1999). Historia de las Brigadas Mixtas del Ejército Popular de la República. Madrid: Almena. ISBN 84-922644-7-0.
Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (рэспубліканцы) Катэгорыя:Ваенныя Іспаніі Катэгорыя:Падпалкоўнікі