Алена Мікалаеўна Даніловіч (, г. Разань, Расія — ) — беларуская і руская актрыса. Заслужаная артыстка Беларусі (1955).
Біяграфія Працавала ў тэатрах Расіі. З 1934 года ў Беларускім трэцім дзяржаўным тэатры, з 1937 года ў Мазырскім тэатры рабочай і калгаснай моладзі і створаным на яго базе ў 1938 годзе Палескім абласным драматычным тэатры. У 1943—1945 гадах ва Упраўленні па справах мастацтва Беларусі (у Маскве, потым у Мінску), у 1945—1946 гадах дырэктарка Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра. 3 1946 года актрыса Палескага, а затым створаных на яго аснове Пінскага і Магілёўскага (з 1954) абласных драматычных тэатраў.
Творчасць Характарная актрыса. Яе творчасць вызначалася лагічнай завершанасцю характараў, строгасцю форм. Сярод лепшых роляў: Мальвіна («Несцерка» В. Вольскага), пані Яндрыхоўская («Партызаны» К. Крапівы), старшыня калгаса Марына Сямёнаўна («Алазанская даліна» К. Губарэвіча і І. Дорскага), Франя («Калі зацвітаюць сады» В. Палескага), Гурмыжская («» А. Астроўскага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М. Гогаля), Васа і Малання («Васа Жалязнова» і «» М. Горкага).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Постаці Мазырскага калгасна-саўгаснага тэатра