Тахеаметры́чная зды́мка — від тапаграфічнай здымкі мясцовасці з выкарыстаннем тахеометра.
Пры тахеаметрычнай здымцы вымяраюцца гарызантальныя і вертыкальныя вуглы і перавышэнне здымачнага пункта (пікета) адносна здымачнай станцыі. Планава-вышынным абгрунтаваннем здымкі з’яўляюцца пункты дзяржаўнай геадэзічнай сеткі, тахеаметрычныя і іншыя хады.
Паводле даных тахеаметрычнай здымкі складаюцца тапаграфічныя карты маштабаў 1:500—1:5000 і планы мясцовасці, на якіх гарызанталямі адлюстроўваецца рэльеф.
Выкарыстоўваецца тахеаметрычная здымка пры праектаванні дарог, трубаправодаў, каналаў, у будаўніцтве прамысловых, грамадзянскіх і іншых аб’ектаў, у геолагаразведцы. Яе выкарыстанне асабліва выгадна для здымкі вузкіх учаскаў мясцовасці пры трасіроўцы лінейных збудаванняў.
Гл. таксама Мензульная здымка
Крыніцы
Літаратура
Мирний В. В. Тахеометрична зйомка // Мала гірнича енциклопедія : у 3 т. / за ред. В. С. Білецького. — Д.: Східний видавничий дім, 2013. — Т. 3 : С — Я. — С. 247. — 644 с. — ISBN 978-966-317-156-2. Курс инженерной геодезии : учеб.-метод. пособие для студентов строительных и транспортных специальностей БелГУТа. В 2 ч. Ч. II / Е. К. Атрошко [и др.]; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп. — Гомель : БелГУТ, 2011. — 187 с. — ISBN 978-985-468-756-8 , ISBN 978-985-468-862-6 (ч. II).
Спасылкі Артамонова С. В. Тахеометрическая съемка: методические указания / С. В. Артамонова. — Оренбург: ГОУ ОГУ, 2008. — 20 с.
Катэгорыя:Геадэзія Катэгорыя:Тапаграфія