Хе́рсан То́рэс (; нар. ) — коста-рыканскі футбаліст, паўабаронца клуба «Эрэдыяна» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.
Кар’ера
Клубная Торэс пачаў займацца футболам у акадэміі клуба «Белен». Да асноўнай дружыны клуба далучыўся ў 2015 годзе, калі каманды трэнаваў Херарда Урэння. У красавіку дэбютаваў на прафесійным узроўні ў матчы айчыннага першынства супраць «Перэса Селедона», з’явіўшыся толькі на 22 хвіліны. Наступную частку года амаль не гуляў, але ў 2016 годзе замацаваўся ў складзе клуба. Першы гол за каманду забіў 18 студзеня 2016 года ў браму «Сапрысы», што, аднак, не забяспечыла клуба перамогу (2:1). Улетку таго ж году далучыўся на правах арэнды да складу «Эрэдыяны», з якой таксама дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў КАНКАКАФ. У наступным сезоне Торэс знаходзіўся ў арэндзе ў мексіканскім клубе «Амерыка», але пасля паніжэння клуба ў лізе быў вымушаны сысці. Гульца перахапіў іншы мексіканскі клуб «Некакса», але там ён толькі вобмаль часу правёў на пляцоўцы. Па вяртанні ў «Эрэдыяну» паўабаронца замацаваўся ў асноўным складзе.
Міжнародная Ігрок дэбютаваў за нацыянальную зборную Коста-Рыкі 15 студзеня 2017 года ў пераможнай таварыскай сустрэчы супраць зборнай Беліза (3:0). Упершыню забіў мяч у браму сапернікаў, абараняючы колеры краіны, у матчы супраць зборнай Гандураса 16 лістапада 2021 года ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе адбору КАНКАКАФ да чэмпіянату свету 2022 года«Torres’ last-gasp goal delivers dramatic win for Costa Rica». CONCACAF.. Гэта дазволіла костарыканцам атрымаць важкую перамогу з лікам 2:1.
Дасягненні «Эрэдыяна»: Чэмпіён Коста-Рыкі: 2018(а), 2019(а)
«Некакса»: Уладальнік Кубка Мексікі: 2018(к)
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Коста-Рыкі Катэгорыя:Ігракі зборнай Коста-Рыкі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Белен Катэгорыя:Ігракі ФК Эрэдыяна Катэгорыя:Ігракі ФК Амерыка Мехіка Катэгорыя:Ігракі ФК Некакса Агуаскальентэс