Іван Сцяпанавіч Курбека (, Серабрышча, Люшнеўская гміна, Слонімскі павет, цяпер Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі паэт, літаратуразнавец, музеязнавец.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Моўчадскай сярэдняй школы (1953) паступіў на аддзяленне беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якое скончыў у 1958 годзе. З 1958 года працаваў навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Янкі Купалы і з 1964 года навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела, старшым навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа (цяпер Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа). Літаратурную дзейнасць пачаў у 1958 годзе.
Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1994 года.
Пахаваны на могілках в. Серабрышча.
Крыніцы
Літаратура
Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1995. — Т. 6.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Літаратуразнаўцы Беларусі Катэгорыя:Музеязнаўцы Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа