Царква Святой Кацярыны () — праваслаўны храм у горадзе Пярну (Эстонія). Належыць да Талінскай епархіі Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата.

Гісторыя Царква была пабудавана ў 1764—1768 гадах па распараджэнні імператрыцы Кацярыны II, якая наведала Пярну ў 1764 годзе. У 1769 годзе асвечана ў гонар Успення Божай Маці, але ў тым жа годзе пераасвячона ў імя святой пакутніцы Кацярыны Александрыйскай. Храм пабудаваны ў стылі Екацярынінскага барока па праекце архітэктара Пятра Ягорава і стаў крыніцай натхнення для архітэктуры іншых праваслаўных цэркваў у прыбалтыйскіх губернях.

На царкве знаходзіцца вялікі цэнтральны купал, акружаны чатырма невялікімі вежкамі і заходняя вежа з іголкападобным шпілем. Фасад багата ўпрыгожаны і падзелены франтонам і карнізамі. Унутры знаходзіцца іканастас, таксама створаны Ягоравым. Катэгорыя:Збудаванні Эстоніі ў стылі барока