Ежы Чапскі альбо ЮрыйНекаторыя беларускія гісторыкі (І. Гатальскі, А. Дзярновіч) перакладаюць польскае імя «Jerzy» на беларускую мову як «Юрый», хоць у метрычных дадзеных і прыжыццёвых дакументах (у тым ліку афіцыйных) Ежы Чапскі менаваўся па-руску як «Георгій Чапскі». Эмерыкавіч Чапскі (Гутэн-Чапскі) (, ),  — , — грамадскі дзеяч Расійскай імперыі, Беларусі і Польшчы, буйны землеўласнік і арганізатар сельскагаспадарчай дзейнасці ў Беларусі, (па факту, з перапынкам) мінскі губернскі маршалак (1918—1920). Адзін з лідараў Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Уваходзіў у палітычную групоўку «краёўцаў», а пазней «віленскіх кансерватараў». Належаў да каталіцкага графскага роду Чапскіх (альбо поўнасцю — Гутэн-Чапскіх) гербу «Ляліва» зменены (герб «Гутэн-Чапскі»).

Паходжанне і сям’я Ежы Чапскі нарадзіўся 14 лістапада 1861 г. у родавым маёнтку Станькава Мінскага павета Мінскай губерні ў каталіцкай дваранскай сям’і графа Эмерыка Каралевіча Чапскага (1828—1896), наўгародскага віцэ-губернатара (1862—1865), санкт-пецярбургскага віцэ-губернатара (1865—1867), ад яго жонкі баранесы Эльжбеты-Караліны фон Меендорф (1833—1916); а 24 студзеня 1862 г. быў ахрышчаны ў каталіцтваГатальскі, І. Юрый Чапскі… С. 70.. Згодна з уласным адказам падчас Усерасійскага сельскагаспадарчага перапісу 1917 года, беларус па нацыянальнасціРаюк, А. Р. Беларускі палітычны кансерватызм канца XIX — пачатку XX ст.  — С. 183..

Ажаніўся 7 жніўня 1886 г. з нямецкай арыстакраткай графіняй Юзэфай (Юзэфай-Марыяй-Каралінай-Сідоніяй) фон Тун-Гогенштэйн (1867—1903) з Чэхіі (Аўстра-Венгрыя), што парадніла Чапскіх з самымі арыстакратычнымі сем’ямі Аўстра-Венгрыі і Еўропы (Шварцэнбергі, Тун-Гогенштэйны, Клам-Мартыніцы і інш.). Бацькам жонкі быў граф Фрыдрых фон Тун-Гогенштэйн (1810—1881), які быў камерарыем імператара Аўстра-Венгрыі, сапраўдным тайным саветнікам і паслом (1859—1863) Аўстрыйскай імперыі ў Расійскай імперыі. Маткай жонкі была графіня Леапальдзіна Ламберг, дачка графа Эдварда Ламберга і яго жонкі Караліны Штэрнберг, — фрэйліна аўстрыйскай імператрыцы, кавалерствавая дама ордэна Сузор’я Крыжа. Братамі жонкі Ежы Чапскага былі гісторык і генеолаг Яраслаў фон Тун-Гогенштэйн (1864—1929) і Франц фон Тун-Гогенштэйн (1847—1916), які займаў высокія пасады міністра-прэзідэнта Цыслейтаніі (1898—1899) і намесніка аўстрыйскага імператара ў Чэхіі — штатгальтара Багеміі (1889—1896, 1911—1915)Гатальскі, І. Юрый Чапскі… С. 71—72..

Род Тун-Гогенштэйн меў значныя зямельныя ўладанні і палацы ў Чэхіі — у Празе побач з Градчанамі маецца палац Тунаў, дзе зараз размяшчаецца пасольства Італіі ў Чэхіі. У гэтым палацы нарадзіліся трое з сямі дзяцей Ежы Чапскага ад графіні Юзафіны фон Тун-Гогенштэйн — Марыя, Юзаф і Станіслаў. Першая жонка памерла адносна рана (у 1903 г.) пры нараджэнні свайго восьмага дзіцяці.

У 1925 г. граф Ежы Чапскі ўзяў шлюб з Палінай (народжанай Аненкавай, з рускага дваранскага роду), якая да таго насіла прозвішча Ахматава, бо яе першым мужам быў Ахматаў.

Ад сваёй першай жонкі Юзэфы граф Ежы Чапскі меў сем дзяцей: 1) Леапальдзіна (1887—1969) — пайшла ў 1905 г. за Льва Лубенскага (1861—1944), у 1945 г. пайшла за Аляксандра Гофмана (1890—1964); 2) Эльжбета (1888—1972); 3) Караліна (1891—1967) — пайшла ў 1919 г. за Генрыка Пшаўлоцкага (1884—1981); 4) Марыя (1894—1981); 5) Юзаф (Юзаф-Эмерык-Ігнат-Антон-Франц-дэ Паўла-Марыя) (1896—1993); 6) Станіслаў (Станіслаў-Франц-дэ Паўла-Марыя-Герсан) (1898—1959) — ажаніўся ў 1929 г. з Верэн Наркевіч-Ёдкай (1909—1992); 7) Роза (1901—1986) — пайшла ў 1920 г. за графа Ігната Зіберг-Плятара (1893—1973).

Адукацыя і выхаванне Скончыў нямецкую гімназію імя Святой Ганны ў Санкт-Пецярбургу, а пасля паступіў у Імператарскі Дэрпцкі ўніверсітэт (Ліфляндская губерня) на юрыдычны факультэт. Атрымаў навуковую ступень доктара права.

Грамадская дзейнасць

Арыстакратычны статус У 1888 г. як асоба арыстакратычнага паходжання і буйны землеўласнік граф Ежы Чапскі разам з бацькам Эмерыкам і братам Каралем удзельнічаў у афіцыйных мерапрыемствах, якія ладзіліся кіраўніцтвам Мінскай губерні і мясцовым заможным дваранствам для прыёму вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча, які заязджаў з візітам у Мінск. Пасля прапаноў мінскага губернатара (з ініцыятывы імператарскага двара) да заможных і радавітых дваран Мінскай губерні паўдзельнічаць (за ўласны кошт) на каранацыі новага імператара Мікалая II у 1894 г. у Маскве, Ежы Чапскі ехаць не пажадаў (з-за хваробы жонкі) і адмовіўся ў сваёй запісцы губернскаму кіраўніцтвуБяспалая, М. Браты Чапскія… С. 150..

Дабрачынная, аматарская, службовая дзейнасць і таварыскае жыццё Шматгадовы член і старшыня (з канца XIX ст.) 1-га Мінскага таварыства дабрачыннасці, якое ў тыя часы налічвала 170 правадзейных членаў і знаходзілася ва ўласным доме Ежы Чапскага ў Мінску на вуліцы Багадзельнай. Таварыства ўтрымлівала за свой кошт прытулак для старых людзей, шпіталь на 245 ложкаў і штогадова раздавала бедным болей 30 тысяч абедаў.

Быў прызначаны расійскай уладай на пасаду ганаровага міравога суддзі (1899—1902) Мінскай акругі (у рамках Мінскага павета) на трохгоддзе. Быў намеснікам старшыні мінскага Таварыства правільнага палявання, якое знаходзілася на Юр’еўскай вуліцы ў доме Здзяхоўскага (дом № 24)Гатальскі, І. Юрый Чапскі… С. 71..

У сваіх мемуарах графіня Марыя Чапская, у маёнтак Прылукі да графа Ежы Эмерыкавіча Чапскага заязджалі такія блізкія сябры як маянткоўцы-суседзі Міхал Антонавіч Ленскі (з маёнтка Хатава), Ядвіга Любанская (з роду Кеневічаў) з маёнтка Лошыца, Пётр Зыгмунтавіч Ваньковіч з жонкай Габрыэлай (з роду Горватаў) з маёнтка Вялікая Сляпянка, Зянон Аляксандравіч Ленскі з жонкай Анетай; а ў маёнтак Станькава да графа Караля Эмерыкавіча Чапскага (бо было больш лясоў для палявання) з’язджаліся маянткоўцы Урбан Баніфацевіч Крупскі, Альгерд Юліянавіч Свіда, Зянон Аляксандравіч Ленскі, а з Варшавы — пан Пульяноўскі і пралат Зыгмунт Хелміцкі (заўзяты паляўнічы)Раюк, А.Р. Урбан Крупскі (1863—1915): ад беларускага народніка да краёўца-кансерватара. — Минск, 2023. — С. 344..

Збіранне старажытнасцей Вядомым калекцыянерам быў граф Эмерык Чапскі, але яго сын Ежы Чапскі таксама быў знаным калекцыянерам. У справах калекцыянавання Чапскіх з Ежы Чапскім зносіўся Генрых Татур (1846—1907). Менавіта графу Ежы Чапскаму Генрых Татур прапаноўваў некаторыя кніжныя рарытэты. Пра тое, як адбываліся перамовы па пакупцы кніг, сведчыць іх ліставанне. У 1895 г., калі Чапскі і Татур гандляваліся з-за некалькіх выданняў XVII ст., Ежы Чапскі напісаў Татуру: «Дарагі Пане! Ёсць ты ўпартым і цвёрдым як скала». Урэшце Чапскі прыняў прапанаваныя Генрыхам Татурам фінансавыя ўмовы пакупкі кніг.

Праца ў Мінскім таварыстве сельскай гаспадаркі Караль і Ежы Чапскія ў канцы 1890-х гг. уступілі ў шэрагі Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі (МТСГ) у якасці членаў і хутка занялі ў таварыстве адно з вядучых месцаў — па прычыне сваёй кампетэнтнасці, гаспадарчага таленту, асабістых якасцей. У тыя часы неафіцыйным кіраўніком МТСГ быў яго віцэ-старшыня Эдвард Адамавіч Вайніловіч, з якім Чапскія хутка знайшлі агульную мову і паразуменне. На кожным пасяджэнні МТСГ Караль Чапскі праяўляў прыметную актыўнасць і быў абраны членам Рады МТСГ. Пасля смерці брата Караля ўжо Ежы Чапскі быў абраны ў Раду таварыства і, не шкадуючы сіл, пачаў працаваць для дабрабыту маёнткаў землеўладальнікаў Мінскай губерні, а ў выніку — для дабрабыту ўсёй краіныБяспалая, М. Браты Чапскія… С. 148..

Браты Чапскія (Караль у Станькаве, а Ежы — у Прылуках) наладзілі эфектыўную гаспадарку. Асаблівую славу сярод маянткоўцаў краіны атрымалі правільна арганізаваная лясная частка маёнткаў братоў Чапскіх і штучнае лесаразвядзеннеБяспалая, М. Браты Чапскія… С. 149.. Пасля таго як Ежы Чапскі вырубіў у сваіх уладаннях стары лес, што вывозіўся на продаж у Велікабрытанію, Францыю і Амерыку, ён запрасіў з Польшчы высокакваліфікаваных ляснічых, якія ў 1910 г. высадзілі тут еўрапескую лістоўніцу. Лясная гаспадарка ў Прылуках была вылучана МТСГ на атрыманне залатога медаля. У лясах Ежы Чапскага праходзілі практычныя заняткі аб’ездчыкаў прыватнаўласніцкіх лясоў. Сённяшні Прылуцкі лясны заказнік Рэспублікі Беларусь з’яўляецца помнікам прыроды і сваім існаваннем абавязаны менавіта Ежы Чапскаму, які ў 1910-я высадзіў у сваіх уладаннях гэты лес.

У МТСГ была высунута ідэя арганізацыі эксперыментальнага поля ў ТуганавічахЮзэфа Туганоўская, уладальніца маёнтка Туганавічы (Навагрудскі павет), якая захоўвала ў сядзібе ўсё, што было звязана там з памяццю Адама Міцкевіча, у 1901 г. пажадала, каб пасля яе смерці ў Туганавічах быў зроблены музей вялікага паэта. Пасля перамоў з Эдвардам Вайніловічам, яна вырашыла перапісаць Туганавічы на карысць Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, захаваўшы за сабой права пажыццёвага валодання. Паводле карніцкага ўказу ад 10 снежня 1865 каталікам не дазвалялася купляць ці атрымліваць ад другіх землі ў «заходніх губернях». Факт таго, што ў МТСГ былі членамі не толькі землеўласнікі-каталікі, але і праваслаўныя, і добрыя адносіны з мінскім губернатарам (і адначасова старшынёй МТСГ) князем Трубяцкім дазволілі Вайніловічу атрымаць дазвол на набыццё Туганавічаў (праз фіктыўны акт куплі) на баланс МТСГ, якое ў Туганавічах стварыла сваю эксперыментальную станцыю. Аднак падзеі Першай сусветнай вайны зраўнялі сядзібу і парк з альтанкай у Туганавічах з зямлёй, а сама Туганоўская ледзь ацалела і стала жабрачкай. Гл. Woyniłłowicz, E. Wspomnienia… С. 76—77., якую ўласна падтрымаў і фінансава забяспечыў Ежы Чапскі, бо ў яго Прылуках праводзіліся вопыты з яравыямі культурамі. На сваіх палетках у Прылуках ён увёў васьміпольны севазварот, а ў суседніх сваіх зямельных валоданнях Сеніца і Самахвалавічы адкрыў спецыяльныя школы, дзе выкладаліся земляробства і садаводства.

У 1901 г. прыняў самы чынны ўдзел у падрыхтоўцы правядзення ў Юбілейнай сельскагаспадарчай выстаўкі (1901) у Мінску, што праходзіла з 26 жніўня па 4 верасня 1901 г. і была прымеркавана да 25-гадовага юбілею існавання Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі. Менавіта Ежы Чапскі па даручэнні Эдварда Вайніловіча быў галоўным арганізатарам выстаўкі. Самым значным экспанентам быў брат Ежы Чапскага — граф Караль Эмерыкавіч Чапскі, які яшчэ нядаўна быў мінскім гарадскім галавой (1890—1901). Першапачаткова арганізатары меркавалі, што выстаўка не прынясе ніякіх прыбыткаў, але ўсё роўна хацелі правесці яе, каб прадэманстраваць дасягненні гаспадарак губерні і адсвяткаваць угодкі. Аднак, дзякуючы таленту Ежы Чапскага, які быў адным з галоўных арганізатараў мерапрыемства, выстаўка прынесла 3300 рублёў прыбыткуБяспалая, М. Браты Чапскія… С. 151..

У 1905 г., у ходзе рэвалюцыі ў Расійскай імперыі, МТСГ стварыла камісію па аграрным пытанні для распрацоўкі праграмы, якая прадугледжвала змены ў стане сялянскай гаспадаркі, ліквідацыю беззямелля і малазямелля сялян без парушэння прынцыпу прыватнай уласнасці, арганізацыю шырокага народнага крэдыту, ліквідацыю неадукаванасці сялян і інш. Гэтую камісію ўзначаліў менавіта граф Ежы Чапскі.

Калі ў 1912 г. Цэнтральнае таварыства сельскай гаспадаркі ў польскіх губернях Расійскай імперыі звярнулася ў МТСГ з просьбай даць звесткі пра маёнткі, гаспадарка якіх вядзецца на аснове самых новых навуковых дасягненняў і практычным поспеху, то было названа 11 маёнткаў і першым у спісе значыўся маёнтак Прылукі графа Ежы Чапскага.

Будаўніцтва Чырвонага касцёла ў Мінску Ежы Чапскі ўвайшоў (як і мінскі гарадскі галава Міхал Валовіч; мінскі ксёндз-дэкан Адам-Напалеон Ака; Яўстах Янавіч Любанскі, уласнік маёнтку Лошыца пад Мінскам; Эдвард Адамавіч Вайніловіч (1847—1928); Пётр Зыгмунтавіч Ваньковіч (1866—1936), уласнік Вялікай Сляпянкі пад Мінскам (зараз у межах Мінска); Вітальд Рамуальдавіч Лопат; Ян Ельскі і інш.) у склад створанага 19 сакавіка 1905 г. у Мінску грамадскага камітэта па будаўніцтве касцёла Святога Сымона і Святой Алены, на пабудову якога вырашыў выдаткаваць грошы яго сябр Эдвард Адамавіч Вайніловіч.

Удзел у выбарах дэпутата Дзяржаўнага Савета Расійскай імперыі ад Мінскай губерні