Валянцін Афанасьевіч Капцюг (, Юхнаў, Калужская вобласць, РСФСР — ) — расійскі хімік-арганік. Акадэмік Расійскай АН (1979; чл.-кар. 1968). Замежны член АН Беларусі (1995). Герой Сацыялістычный Працы (1986).

Біяграфія Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхналагічны інстытут (1954), дзе і працаваў. З 1959 у Інстытуце арганічнай хіміі Сібірскага аддзянення АН СССР (з 1987 дырэктар), адначасова ў Новасібірскім дзяржаўным універітэце (у 1978—1980 рэктар). З 1980 віцэ-прэзідэнт Расійскай АН і старшыня яе Сібірскага аддзялення.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па вывучэнні механізмаў рэакцый ізамерызацыі замешчаных араматычных злучэнняў, выкарыстанні ЭВМ для рашэння структурных задач арганічнай хіміі. Устанавіў асаблівасці будовы і заканамернасці пераўтварэння карбакатыёнаў, што паслужыла асновай колькаснай тэорыі малекулярных перагруповак. Распрацаваў новыя спосабы атрымання і выкарыстання арганічных злучэнняў розных тыпаў (для інгібіравання акісляльнай дэструкцыі палімераў, як дабаўкі для паляпшэння рэалагічных уласцівасцей нафтаў і інш.). Ленінская прэмія 1990.

Прэмія імя В. А. Капцюга Прэмія заснавана з мэтай заахвочвання даследчыкаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі за дасягненне выдатных вынікаў пры выкананні сумесных навуковых даследаванняў у рамках міждзяржаўных праграм, а таксама за сумесныя навуковыя працы, навуковыя адкрыцці і вынаходніцтвы, якія маюць важнае значэнне для навукі і практыкі. Прэмія прысуджаецца ад імя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН штогод, пачынаючы з 1999 года, прэзідыумамі НАН Беларусі і СА РАН па чарзе. Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Расіі