Трансе́пт (ад  — за, septum — агароджа) — неф або некалькі нефаў, папярочных асноўнаму аб’ёму храма. Перасякае пад прамым вуглом падоўжаныя нефы, утварае ў плане форму крыжа.

Узнік у раннехрысціянскіх храмах Заходняй Еўропы у сувязі з неабходнасцю павялічыць прастору перад алтаром і апсідай. На Беларусі трансепт сустракаецца ў рэнесансных і барочных базіліках, пачынаючы з XVI стагоддзяЛазука, Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва: Дапаможнік для вучняў. — Мн., 2001. — ISBN 985-01-0124-5. — С. 129..

Часам на перакрыжаванні галоўных нефаў і трансепта будавалі купал (напрыклад, Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі) або невялікую вежу-сігнатурку. Пераход ад падоўжных нефаў да трансепта афармляўся падпружнымі аркамі сяродкрыжжа.

Часам трансептам называюць толькі часткі (рукавы) папярочнага нефа, якія выступаюць. Часам будаваліся два трансепты ў розных канцах будынка.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Храмавая архітэктура Катэгорыя:Архітэктурныя элементы Катэгорыя:Памяшканні