Ёханес Аавік (; , воласць Лаймяла, востраў Саарэмаа — , ) — эстонскі лінгвіст, рэфарматар эстонскай мовы.

Біяграфія У 1902 годзе скончыў нямецкамоўную гімназію ў Курэссаарэ. У 1902—1903 гадах вучыўся ў Тартускім універсітэце. У 1903—1905 гадах навучаецца ў Нежынскім гісторыка-філалагічным інстытуце, у 1910 годзе паступіў у дактарантуру ўніверсітэта Хельсінкі. Быў сябрам арганізацыі «Маладая Эстонія».

Пасля здабыцця незалежнасці Эстоніі выкладаў у Тартускім універсітэце ў перыяд з 1926 па 1933 год. У 1934 годзе быў прызначаны інспектарам народных вучылішчаў.

Аавік стаў аўтарам унікальнага эксперыменту па радыкальным абнаўленні эстонскай мовы, які закрануў нават яе граматычную аснову. Ён распрацаваў спрошчаную структуру сказаў у эстонскай мове, а таксама прапанаваў шэраг новых каранёў слоў, якія запазычваў з эстонскіх і фінскіх дыялектаў, зыходзячы з асацыятыўнасці гукаў і сэнсавых значэнняў. Разам з паэтам і перакладчыкам Вілемам Рыдала здолеў укараніць у сучасную эстонскую мову звыш 300 новых слоў. Да ліку найболей шырока выкарыстоўваных граматычных вынаходстваў Аавіка адносіцца, напрыклад, кароткая форма найвышэйшай ступені імёнаў прыметнікаў.

У 1944 годзе, пасля ўключэння Эстоніі ў склад СССР, эмігрыраваў у Швецыю, дзе працягнуў працу па рэарганізацыі эстонскай мовы і выдаў атлас дыялектаў, канцэптуальны слоўнік, этымалагічны слоўнік і іншыя працы па гэтай мове.

Пасля аднаўлення незалежнасці Эстоніі, на востраве Саарэмаа ў горадзе Курэссаарэ ў 1992 годзе адкрыты мемарыяльны музей Ёханеса Аавіка.

Ёханэс Аавік увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.

Катэгорыя:Мовазнаўцы Эстоніі