Аргенціна дэбютавала на летніх Алімпійскіх гульнях у 1900 годзе і за ўвесь час не прымала ўдзел толькі тры разы: на Гульнях 1904 года ў Сент-Луісе, Гульнях 1912 года ў Стакгольме і Гульнях 1980 года ў Маскве (Аргенціна байкатавала летнія Алімпійскія гульні). На зімовых Алімпійскіх гульнях Аргенціна дэбютавала ў 1928 годзе ў Санкт-Морыцы і потым прапусціла зімовыя Гульні тройчы: у 1932, 1936 і 1956 гадах. З 1960 года аргенцінскія спартоўцы ўдзельнічаюць ва ўсіх зімовых Гульнях.
За час свайго ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях нацыянальная зборная Аргенціны заваявала 77 медалёў, пры гэтым яны ўсе былі заваяваны ў летніх відах спорту. Прыкладна трэць узнагарод (24) прыпадае на спаборніцтвы па боксе, а яшчэ 10 былі заваяваны ў парусным спорце. Нацыянальны Алімпійскі камітэт Аргенціны ўтвораны ў 1923 годзе.
Самымі тытулаванымі спартсменамі ў гісторыі Аргенціны з’яўляюцца хакеістка на траве Лусіяна Аймар і яхтсмен Карлас Эспінола на рахунку кожнага з якіх па 2 сярэбраныя і 2 бронзавыя медалі.
Табліца медалёў
Летнія Алімпійскія гульні ГульніСпартсменаўЗолатаСрэбраБронзаУсягоМесца 1896 Афіны не брала ўдзел 1900 Парыж 1 0 0 0 0 – 1904 Сент-Луіс не брала ўдзел 1908 Лондан 1 0 0 0 0 – 1912 Стакгольм не брала ўдзел 1920 Антверпен 1 0 0 0 0 – 1924 Парыж 77 1 3 2 6 16 1928 Амстэрдам 81 3 3 1 7 12 1932 Лос-Анджэлес 32 3 1 0 4 11 1936 Берлін 51 2 2 3 7 13 1948 Лондан 199 3 3 1 7 13 1952 Хельсінкі 123 1 2 2 5 19 1956 Мельбурн 28 0 1 1 2 29 1960 Рым 91 0 1 1 2 30 1964 Токіа 102 0 1 0 1 30 1968 Мехіка 89 0 0 2 2 41 1972 Мюнхен 92 0 1 0 1 33 1976 Манрэаль 69 0 0 0 0 – 1980 Масква не брала ўдзел 1984 Лос-Анджэлес 82 0 0 0 0 – 1988 Сеул 118 0 1 1 2 35 1992 Барселона 84 0 0 1 1 54 1996 Атланта 178 0 2 1 3 54 2000 Сідней 143 0 2 2 4 57 2004 Афіны 152 2 0 4 6 38 2008 Пекін 137 2 0 4 6 35 2012 Лондан 142 1 1 2 4 42 2016 Рыа-дэ-Жанэйра 213 3 1 0 4 27 2020 Токіа 175 0 1 2 3 72 2024 Парыж 136 1 1 1 3 52 Усяго 22 27 31 80
Зімовыя Алімпійскія гульні ГульніСпартсменаўЗолатаСрэбраБронзаУсягоМесца 1928 Санкт-Морыц 10 0 0 0 0 –1932–1936 не брала ўдзел 1948 Санкт-Морыц 9 0 0 0 0 – 1952 Осла 12 0 0 0 0 – 1956 Карціна-д’Ампеца не брала ўдзел 1960 Скво-Велі 6 0 0 0 0 – 1964 Інсбрук 12 0 0 0 0 – 1968 Грэнобль 5 0 0 0 0 – 1972 Сапара 2 0 0 0 0 – 1976 Інсбрук 8 0 0 0 0 – 1980 Лэйк-Плэсід 13 0 0 0 0 – 1984 Сараева 18 0 0 0 0 – 1988 Калгары 15 0 0 0 0 – 1992 Альбервіль 20 0 0 0 0 – 1994 Лілехамер 10 0 0 0 0 – 1998 Нагана 2 0 0 0 0 – 2002 Солт-Лэйк-Сіці 11 0 0 0 0 – 2006 Турын 9 0 0 0 0 – 2010 Ванкувер 7 0 0 0 0 – 2014 Сочы 7 0 0 0 0 – 2018 Пхёнчхан 7 0 0 0 0 – 2022 Пекін 6 0 0 0 0 — Усяго 0 0 0 0
Крыніцы
Спасылкі Статыстыка на sports-reference.com Аргенціна на сайце Міжнароднага алімпійскага камітэта Нацыянальны Алімпійскі камітэт Аргенціны
Катэгорыя:Аргенціна на Алімпійскіх гульнях