«Сельское хозяйство Белорусии» () — штомесячны часопіс, які выдаваўся з 1925 года ў Мінску.

Гісторыя З 1925 года выходзіў пад назвай «Плуг», у 1929—1933 гадах «Шляхі калектывізацыі», са студзеня 1953 года па 1956 года «Калгаснік Беларусі». З 1956 года назва «Сельское хозяйство Белорусии». Выходзіў спачатку на беларускай, з 1953 года на беларускай і рускай мовах, з 1966 года на рускай мове.

Выдаваўся як вытворчы часопіс Міністэрства сельскай гаспадаркі, Міністэрства меліярацыі і воднай гаспадаркі, Міністэрства нарыхтовак БССР, Дзяржаўнага камітэта БССР па вытворча-тэхнічным забеспячэнні сельскай гаспадаркі, Белкаапсаюза.

Быў разлічаны на шырокі круг чытачоў. Прапагандаваў дасягненні сельскагаспадарчай навукі і перадавога вопыту, асвятляў пытанні інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці на аснове механізацыі, аўтаматызацыі земляробства і жывёлагадоўлі, меліярацыі зямель, лясной гаспадаркі, аховы прыроды і інш.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1975).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Часопісы Беларусі на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы Беларусі на рускай мове Катэгорыя:Часопісы Мінска