Беларус-921 — садаводчы колавы трактар.

Апісанне Трактар цягавага класа 1,4 з колавай формулай 4×4 прызначаны для выканання комплексу работ па апрацоўцы садоў і вінаграднікаў: працы з фрэзай і апырсквальнікамі. Можа выкарыстоўвацца ў сельскагаспадарчай вытворчасці для выкананне шэрагу механізаваных работ у жывёлагадоўлі, напрыклад, для раздачы і нарыхтаваных кармоў, а таксама ў прамысловасці, будаўніцтве, камунальнай гаспадарцы і на транспарце. Рухавік На трактарах МТЗ-921 устанаўліваюцца чатырохцыліндравыя чатырохтактныя дызельныя рухавікі сямейства Д-245.5 вытворчасці Мінскага маторнага завода з паўраздзеленай камерай згарання, выкананай у поршні. Працоўны аб’ём рухавіка — 4750 см3. Намінальная магутнасць складае 70 кВт (95 к. с.)Трактор Беларус 921 (Садовый).

Трансмісія Муфта счаплення — сухая, аднадыскавая Кіраванне муфтай счаплення — гідрастатычнае Каробка перадач — механічная, ступеністая Колькасць перадач: наперад/назад — 18/4 Хуткасць руху, км / г: наперад — 1,8-35 назад — 4,1-11,5

Гідранавесная сістэма Універсальная, паасобна-агрэгатная. Грузападымальнасць на восі шарніраў ніжніх цяг, кН (кгс) — 40 (4000) Максімальны ціск, кгс/см2 — 200 Прадукцыйнасць помпы, л/хвіл — 45 Ёмістасць маслянага бака, л — 30

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт МТЗ Официальный сайт РУП «Сморгонский агрегатный завод» Обзор трактора Беларус-921

Катэгорыя:Трактары МТЗ