Фамоз морквы, або Сухая гніль морквы. — С. 185 — грыбковае захворванне морквы, узбуджальнікам ягога з’яўляецца (анаморфа — ).

Апісанне

Пашкоджвае расліны ў любым узросце і караняплоды пры захаванні. Праяўляецца ў 2 формах. На лісці з’яўляюцца прадаўгаватыя, шаравата-карычневыя плямы, на сцяблах насеннікаў цёмныя палосы і плямы з ліловым адценнем. Пашкоджаныя тканкі робяцца крохкімі, расліна сохне. Пазней цёмна-карычневыя плямы можна адзначыць на верхавінцы караняплодаў. Пры захаванні морквы праяўляецца іншая форма хваробы — сухая гніль караняплодаў у выглядзе добра бачных, прадаўгаватых, шэрых, удаўленых плям, колькасць якіх з часам расце. Пашкоджаныя тканкі трухлеюць, у іх утвараюцца поласці, запоўненыя мелым міцэліем з пікнідамі. Інфекцыя захоўваецца ў насенні, караняплодах, пасляўборачных рэштках, у перыяд зімовага захоўвання пачынаецца гніенне пашкоджаных тканак.

Хваробе спрыяе вільготнае надвор’е. Гібель насеннікаў можа дасягаць 50 %.

Меры барацьбы

Для барацьбы з захворваннем прымяняюць выкарыстанне ўстойлівых сартоў, пратручванне насення, апырскванне фунгіцыдамі, севазварот, знішчэнне раслінных рэшткаў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Грыбковыя захворванні раслін Катэгорыя:Захворванні морквы