Піло́н — жорстка замацаваны на крыле або фюзеляжы лятальнага апарата канструктыўны элемент, прызначаны для мацавання гандол рухавікоў, падвесных бакаў, бомбаў, ракет, кантэйнераў з ракетамі і ўзбраеннем і інш.
Найбольш распаўсюджаная форма пілонаў — трапецыя і паралелаграм і блізкія да іх формы. Па канструкцыі пілоны бываюць суцэльныя, фермавыя з абшыўкай або змешаныя.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Канструкцыя лятальных апаратаў