Трыясіён, таксама Фрыясійская раўніна або Фрыясійскае поле ()Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Агесілай, 24.Герадот. Гісторыя. VIII, 65.Страбон. Геаграфія. IX, 1, 13., — шырокая прыбярэжная раўніна ў Заходняй Атыцы ў Грэцыі, у межах заходняга краю Афінскай сталічнай акругі. На ўсходзе раўніна абрамлена гарой Эгалеа, на поўначы — гарой Парніта, на захадзе — гарой Патэрас, а з поўдня абмываецца .
На раўніне знаходзяцца гарады Аспрапіргас, Магула, Мандра і Элефсіна.
Антычнасць
Раўніна названа ў гонар старажытнага поліса (або Трыя; ), які адносіўся да філы Энеіда. У працах антычных аўтараў Фрыясійскім полем менавалася частка шырэйшага Элеўсінскага поля (), названага за аднайменным прыбярэжным горадам. Крайняя ж заходняя, меншая частка Элеўсінскага поля называлася Рарыйскім полем ()Паўсаній. Апісанне Элады. I, 38, 6. У далейшым найменне Фрыясійскага поля пашыралася на ўсё Элеўсінскае.
У антычныя часы праз Фрыясійскае поле праходзілі дзве важныя дарогі: Піфійская і Свяшчэнная. Менавіта па другой, Свяшчэннай дарозе (), праходзіла працэсія Элеўсінскіх таінстваў, прысвечаныя багіням урадлівасці Дэметры і Персефоне. Паўночна-заходняя брама ў Афінах, пазней — Дыпілон («Падвойная брама»), якая выводзіла на Свяшчэнную дарогу на Элеўсіс (сучасная Элефсіна), першапачаткова называлася Фрыясійскай брамай ()Плутарх. Параўнальныя жыццяпісы. Перыкл, 30..
Таксама Фрыясійская раўніна здаўна асабліва прыдатная для хлебаробства, жытніца Афін, з прычыны чаго ў пачатку Пелапанескай вайны была спустошана спартанскім войскам цара Архідама IIФукідыд. Гісторыя. II, 19—21.Thucydides, Martin Hammond, Peter John Rhodes. The Peloponnesian War. Oxford University Press, 2009, , p. 84.
У межах сучаснага Аспрапіргаса, які ляжыць на месцы антычнай Фрыі, выяўлена калона з надпісамі, якія сведчаць, што жыхары Фрыі пачыталі нейкага героя Фрыясіаса () і ўзвялі свяцілішча ў гонар яго.
Сучаснасць На прасторах Фрыясійскай раўніны знаходзяцца чатыры гарады: Элефсіна (антычны Элеўсіс), Мандра, Магула і Аспрапіргас. Сёння раўніна пераважна прамысловая зона, дзе размешчаны некаторыя з асноўных прамысловых аб’ектаў Грэцыі, такія як найбуйнейшыя нафтаперапрацоўчыя і сталеліцейныя заводы краіны. У прыгарадзе Элефсіны знаходзіцца буйная база ВПС, а таксама буйная станцыя Афінскай прыгараднай чыгункі. З 2010 года плануецца стварыць буйны цэнтр перавалкі камерцыйных грузаў, якія выгружаюцца ў найбліжэйшым афінскім порце Пірэй, у астатнюю частку Грэцыі і суседнія краіныTa Nea (19 верасня 2010).
На месцы дзвюх антычных фрыясійскіх дарог пралягаюць, з усходу на захад, аўтадарога Афіны–Карынф і, на паўночны захад, Грэчаская нацыянальная аўтамагістраль 6, якая з'яўляецца часткай шырокай сеткі Атычных аўтамагістраляў (больш вядомая як «Атыкі́-Адо́с», )Hans Rupprecht Goette. Athens, Attica, and the Megarid: an archaeological guide. Routledge, 2001, , p. 280.
Клімат Фрыясійская раўніна ляжыць у поясе міжземнаморскага клімату (па класіфікацыі Кёпена: Csa), што мяжуе з гарачым полузасушлівым стэпавым (па Кёпену: BSh), з мяккай зімой і вельмі спякотным летам. Раўніна асабліва ўразлівая да высокіх тэмператур праз свой катлавінны рэльеф і найвышэйшыя тэмпературы, калі-небудзь зарэгістраваныя ў Грэцыі і кантынентальнай Еўропе, адзначаны тут: 48,0 °C у Элефсіне ў 1977 годзе і 47,5 °C у Аспрапіргасе ў 2007 годзе адпаведна.
Крыніцы
Катэгорыя:Геаграфія Афін Катэгорыя:Геаграфія грэчаскай міфалогіі Катэгорыя:Раўніны Грэцыі Катэгорыя:Рэльеф Атыкі