Тып 87 (Type 87) — баявая разведвальная машына сухапутных сіл самаабароны Японіі.
Рашэнне аб распрацоўцы колавай баявой разведвальнай машыны было прынята ў канцы 1970-х гадоў, а ў 1982 годзе ў серыйную вытворчасць была запушчана камандна-штабная машына, якая атрымала пазначэнне Тып 82.
Выканана з колавай формулай 6x6. Аддзяленне кіравання з месцам кіроўцы знаходзіцца спераду корпуса, маторна-трансмісійнае аддзяленне з 10-цыліндравым дызельным рухавіком вадкаснага астуджэння 10PBI — у кармавой частцы. Корпус зварны, выраблены з бранявых лістоў.
У баявым аддзяленні БРМ устаноўлена двухмесная вежа кругавога кручэння з аўтаматычнай 25-мм гарматай Oerlikon Contraves KBA і спараным з ёй 7,62-мм кулямётам. Акрамя таго на вежы змантаваныя дымавыя гранатамёты.
Экіпаж складаецца з пяці чалавек: камандзір, наводчык, механік-кіроўца, радыст і назіральнік.
У склад штатнага абсталявання ўваходзяць сродкі абароны ад зброі масавага паражэння, радыёстанцыя, навігацыйная сістэма, сродкі пажаратушэння.
Станам на 2022 год, на ўзбраенні Японіі было 111 адзінак Тып 87The Military Balance 2022 / International Institute for Strategic Studies. — Abingdon: Taylor & Francis, 2022. — 504 p. — ISBN 9781032279008..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікіданых Катэгорыя:Бранятэхніка