Этраплюс. — С. 439 (Etroplus maculatus) — від рыб сямейства , якая жыве ў прэснай і злёгку саланаватай вадзе ля ўзбярэжжа Індыі і Шры-Ланкі.
Апісанне У рыбы дыскападобнае, высокае і моцна сплясканае з бакоў цела, даўжынёй ад 8 да 9 см. Адносна маленькі рот канчатковы. Асноўны колер рыбы жоўты. На кожнай лускавінцы маецца маленькая, чырванаватая плямка, разам яны ўтвараюць на целе шэраг перарывістых ліній. Ледзь вышэй сярэдзіны цела размешчана вялікая чорная пляма. Спінны плаўнік аранжавы, з аблямоўкай чырвонага колеру і залаціста-чырвонымі ці ярка-чырвонымі плямкамі. Анальны і хваставы плаўнікі жаўтлявыя, калючая частка анальнага плаўніка чорнага колеру. Першы прамень брушных плаўнікоў мае перламутрава-блакітны адліў, гэтак жа як і шэраг лускі ніжэй вачэй. Палавых адрозненняў няма. Самкі часта трохі меншыя. У перыяд нерасту плаўнікі становяцца жоўта-аранжавымі, анальны плаўнік — насычана-чорным.
Спосаб жыцця Этроплюс жыве ў дробных рэках, у вусцях рэк і лагунах. Часта ён знаходзіць сховішча пад каранямі або паміж апаллым лісцем. Ён харчуеццазоапланктонам, маляўкамі рыб і водарасцямі. Самка адкладае каля 200—300 ікрынак на камяні або карчакі. Абодва бацькі інтэнсіўна клапоцяцца пра яйцы і малявак. Пасля з’яўлення на свет маляўкі змяшчаюцца ў паглыбленне на дне вадаёма. Першыя дні яны харчуюцца эпітэліяльным сакрэтам, які выдзяляецца на скуры бацькоў.
Крыніцы
Літаратура
Günther Sterba: Süsswasserfische der Welt. Urania-Verlag, 1990, ISBN 3-332-00109-4 Claus Schaefer, Torsten Schröer: Das große Lexikon der Aquaristik, Ulmer Verlag, Stuttgart 2004, ISBN 3-8001-7497-9
Катэгорыя:Акунепадобныя Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1795 годзе Катэгорыя:Фаўна Азіі