Эдмунда Гансалес Уруція (; ) — венесуэльскі палітык, аналітык і дыпламат, які быў кандыдатам у прэзідэнты ад палітычнага альянсу «Адзіная платформа» на прэзідэнцкіх выбарах у Венесуэле ў 2024 годзе. Быў паслом Венесуэлы ў Аргенціне і Алжыры. Гансалес таксама ўваходзіць у рэдакцыйную калегію. 1 жніўня Дзяржаўны дэпартамент ЗША выступіў з заявай, у якой гаварылася, што Гансалес Уруція перамог на выбарах, і віншаваў яго з паспяховай кампаніяй.
Маладосць і адукацыя Гансалес нарадзіўся ў Ла-Вікторыі, Арагуа, у 1949 годзе ў сям’і школьнай настаўніцы і ўладальніка крамы. Ён атрымаў ступень у галіне міжнародных даследаванняў у Цэнтральным універсітэце Венесуэлы і ступень магістра мастацтваў у галіне міжнародных адносін у Амерыканскім універсітэце ў ЗША ў 1981 годзе.
Дыпламатычная кар’ера
Дыпламатычную кар’еру Гансалес пачаў з працы ў Міністэрстве замежных спраў Венесуэлы. Ён працаваў у Сальвадоры і Бельгіі да таго, як у 1978 годзе стаў першым сакратаром амбасадара Венесуэлы ў ЗША.
З 1991 па 1993 гады Гансалес займаў пасаду амбасадара Венесуэлы ў Алжыры. Ён быў генеральным дырэктарам міжнароднай палітыкі ў Міністэрстве замежных спраў з 1994 па 1999 год. У канцы лютага 1999 года Гансалес прыбыў у Аргенціну разам з толькі што інаўгураваным прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам, калі той уручыў даверчыя граматы на пасаду амбасадара. Знаходзячыся ў Аргенціне, ён спрыяў уступленню Венесуэлы ў Меркасур. Яго пасада амбасадара ў Аргентыне скончылася ў 2002 годзе.
Палітычная кар’ера З 2013 па 2015 год Гансалес быў міжнародным прадстаўніком палітычнага альянсу венесуэльскай апазіцыі, Круглага стала дэмакратычнага адзінства.
У 2020-х гадах Гансалес стаў прэзідэнтам апазіцыйнага палітычнага альянсу «Адзінаяплатформа».
Кандыдат у прэзідэнты Пасля таго, як Нацыянальны выбарчы савет абвясціў Марыю Карыну Мачада, якая перамагла на прэзідэнцкіх праймерыз Адзінай платформы ў 2023 годзе, што яна не мае права вылучацца ў кандыты ў прэзідэнты на выбарах у Венесуэле ў 2024 годзе, а альтэрнатыўны кандыдат Мачада Корына Ёрыс сутыкнулася з праблемамі, якія перашкодзілі ёй падаць сваю кандыдатуру, Гансалес быў быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты ад «Адзінай платформы». 20 красавіка іншы асноўны кандыдат ад апазіцыі Мануэль Расалес прыпыніў сваю кандыдатуру і падтрымаў Гансалеса.
26 сакавіка 2024 года Нацыянальны выбарчы савет пацвердзіў, што Гансалес будзе кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 2024 года.
У красавіку 2024 года ў інтэрв’ю агенцтву Франс Прэс Гансалес заявіў, што «Венесуэла павінна пакінуць у баку [ўнутраную] барацьбу, палітычныя дыятрыбы, канфрантацыю, і мы ўсе павінны змагацца за аднаўленне і пераход Венесуэлы. Менавіта гэта з’яўляецца асноўным», аргументуючы сваю кандыдатуру «укладам у адзінства, у барацьбу за дэмакратычныя пераўтварэнні».
Гансалес заявіў у тым жа інтэрв’ю, што «ў мяне няма ніякіх асабістых памкненняў… ніколі, ніколі, ніколі не ўяўляў, што я апынуся на гэтай пасадзе, але гэта другаснае ў параўнанні з будучымі задачамі». Гансалес па-ранейшаму называе Марыю Карыну Мачада «лідарам апазіцыі» і «лідарам гэтага ўнітарнага працэсу». Гансалес абвясціў, што сваёй мэтай з’яўляецца «аб’яднанне венесуэльцаў і вяртанне палітычных эмігрантаў» з наступным «аднаўленнем эканомікі і дэмакратыі».
30 ліпеня Перу стала першай краінай, якая прызнала Гансалеса абраным прэзідэнтам Венесуэлы.
1 жніўня дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што ёсць «неабвержныя доказы» перамогі Гансалеса на прэзідэнцкіх выбарах.
2 жніўня Аргенціна стала трэцяй краінай, якая прызнала Гансалеса прэзідэнтам, а міністр замежных спраў Уругвая Амар Паганіні заявіў, што існуе «пераважная колькасць інфармацыі», паводле якой Гансалеса можна лічыць пераможцам выбараў. У той жа дзень Коста-Рыка таксама прызнала перамогу Гансалеса на выбарах у Венесуэле над Нікаласам Мадура.
4 жніўня Эквадор і Панама таксама прызналі перамогу Эдмунда Гансалеса.
Палітычныя погляды Палітычныя погляды Гансалеса апісваюць як цэнтрысцкія, а сам ён — як апалітычны «стваральнік кансенсусу».
Стаўленне да Мадура Падчас дыпламатычнай службы Гансалес быў апалітычным, працаваў як на Уга Чавеса, так і на Карласа Андрэса Перэса. У той час як Гансалес працаваў супраць адміністрацыі Чавеса-Мадура, яго стаўленне было апісана як прымірэнчае. У той час як былы кандыдат у прэзідэнты Марыя Карына Мачада падтрымлівала судовы пераслед парушэнняў правоў чалавека ўрадам Мадура, Гансалес неаднаразова падтрымліваў перамовы з Мадура.
Асабістае жыццё Гансалес жанаты на Мерседэс Лопес дэ Гансалес і мае чатырох унукаў.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Венесуэлы