Дзяржаўны сцяг Вострава Святой Алены прыняты 4 кастрычніка 1984 г.

Сцяг уяўляе сабой сіняе палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, у левым верхнім куце намаляваны сцяг Вялікабрытаніі, у правай палове адцэнтраваны герб вострава Святой Алены.

Сцяг вострава Святой Алены не выкарыстоўваецца, за рэдкім выключэннем, на адміністрацыйна падпарадкаваных яму тэрыторыях (востраў Узнясення і востраў Трыстан-да-Кунья).

Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Вострава Святой Алены Святой Алены, востраў