Туроўля, Тураўля (Емяльянікі) — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці.

Знаходзіцца за 16Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» км на поўдзень ад Полацка, ў басейне ракі Тураўлянка (прыток Заходняй Дзвіны), за 5 км у напрамку на паўночны ўсход ад аграгарадка Гомель, каля вёскі Емяльянікі. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Плошча паверхні возера складае 0,9 км². Даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 500 м. Найбольшая глыбіня возера — 0,8 м, сярэдняя каля 0,3 м. Даўжыня берагавой лініі 8,7 км. Плошча вадазбору 803,5 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 10—18 м, на паўночным усходзе 7—9 м. Берагі высокія і забалочаныя, месцамі спадзістыя і пясчаныя. Дно, за выключэннем вузкай паласы ўздоўж берага, выслана слоем сапрапелю таўшчынёй да 9 м. Возера Туроўля дыстрофнае, моцна зарастае. Праточнае. Упадае пратока з возера Суя і ручаі, на паўночным усходзе выцякае рака Тураўлянка.

У возеры водзяцца лінь, карась, шчупак, акунь, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна Катэгорыя:Ушацкая група азёр Катэгорыя:Басейн Тураўлянкі