Алоль — рака ў Пскоўскай вобласці Расіі.
Выток ракі размешчаны на Бяжаніцкім узвышшы (возера Арно) на тэрыторыі Балгатаўскай воласці Апочацкага раёна, а далей цячэ па Кудзеверскай воласці Бяжаніцкага раёна. Затым памежна па тэрыторыях Апочацкага раёна (Глыбокаўская воласць) і Пустошкінскага раёна (Шчукінская і Аольская воласці).
Працякае праз некалькі азёр, найбуйнейшымі з якіх з’яўляюцца Кудзеверскае і Бардава. За 29 км ад вусця па левым беразе ўпадае рака Цыпілянка.
Вусце ракі знаходзіцца ў Пустошкінскім раёне Пскоўскай вобласці за 323 км па правым беразе ракі Вялікая, каля вёскі Усохі. Даўжыня ракі — 105 км, плошча вадазборнага басейна — 860 км². Крыніцы
Катэгорыя:Рэкі Пскоўскай вобласці