Помнік танкістам — помнік у Мінску, размешчаны каля Дома афіцэраў, на скрыжаванні вуліц Карла Маркса і Чырвонаармейскай.

А 23 гадзіне 2 ліпеня 1944 года танкісты 4-й гвардзейскай танкавай брыгады (камандзір палкоўнік А. А. Лосік) 2-га гвардзейскага Тацынскага танкавага корпуса (камандзір генерал-маёр А. С. Бурдзейны) выйшлі на ўсходнюю ўскраіну Мінска і пачалі бой з праціўнікам. Перад байцамі пастаўлена задача разведкай вызначыць сілы ворага. Першым абарону праціўніка прарваў танк малодшага лейтэнанта, камандзіра ўзвода Д. Г. Фролікава (экіпаж — вадзіцель П. А. Карпушаў, стралок У. Ф. Зотаў, зараджальнік В. М. Касякоў і радыст-кулямётнік I. Касцюк). Іх танк Т-34-85 прайшоў вуліцай Савецкай, знішчыў самаходную і дзве зенітныя гарматы, супрацьтанкавую гармату і каля 50 салдат праціўніка. А 2 гадзіне ночы 3 ліпеня цалкам 2-і танкавы корпус пачаў наступленне. А 5 гадзіне раніцы 4-я танкавая брыгада была ўжо на цэнтральнай магістралі горада.

У 1952 годзе ў гонар савецкіх танкістаў, якія вызвалілі сталіцу Беларусі — на гранітным пастаменце ўстаноўлены танк Т-34-85, якім камандаваў Герой Савецкага Саюза Д. Г. Фролікава (архітэктар Мордух Ліўшыц).

Паводле іншых звестак Т-34 Фролікава была знішчана ў баі, а на пастамент устаноўлены танк 1944 года выпуску, які, як сцвярджаецца, быў знойдзены ў лесе пад Мінскам у акружэнні трох згарэлых «Тыграў»Дом офицеров: непростая судьба уникального здания // Народная газета, 15 ноября 2019. Яшчэ ў 1945 годзе гэты танк стаяў перад уваходам на выстаўку трафейнага ўзбраення ў Мінску на пляцоўцы за Акруговым Домам Чырвонай Арміі, у бетоне былі выліты словы Аляксандра Неўскага: «Хто з мячом да нас прыйдзе, ад мяча і загіне». Праз тры гады выстаўку закрылі, тэхніку пусцілі на пераплаўку, а танк перадалі ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, на пустцы каля якога ён стаяўМінску 956 гадоў! // Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, 9 верасня 2023Мифы 3 июля, или Историйка о забытых героях // Минские историки, 23 августа 2012.

Спачатку на пастаменце былі словы з загаду пра заснаванне ў 1946 годзе Дня танкіста, якія адносіліся да ўсіх танкістаў Вялікай Айчыннай вайны:

У 1960-х гадах надпіс прыбралі. Замест яго з’явілася «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза, усталявалі таблічку ў памяць пра танкістаў.

У 1970-х гады манумент адрэстаўрыравалі. На танк тады быў нанесены бартавы нумар Л-145, які належаў танку экіпажа малодшага лейтэнанта Дзмітрыя Фролікава. На пастаменце з’явіўся новы надпіс:

Крыніцы

Літаратура В боях за Белоруссию. — 2 изд. — Мн., 1974; В памяти народной. — Мн., 1969; Освобождение Белоруссии. 1944.— 2 изд. — М., 1974.

Спасылкі

Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Танкі-помнікі Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:1952 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1952 годзе Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мордуха Ліўшыца Катэгорыя:Вуліца Карла Маркса (Мінск) Катэгорыя:Чырвонаармейская вуліца (Мінск)