«Сто тысяч долараў на сонцы» () — кінафільм, экранізацыя рамана 1962 Клода Веё «Мы не паедзем у Нігерыю» («Nous n’irons pas en Nigéria»).
Сюжэт Рока (Жан-Поль Бельмандо), Марэк (Ліна Вентура) і Міч-Міч (Бернар Бліе) працуюць кіроўцамі грузавікоў у транспартнай фірме ў Марока. Аднойчы іх шэф бярэ на працу дзіўнага незнаёмца з падробленымі дакументамі на імя Джона Стайнера. Наступнай раніцай Стайнер павінен з’ехаць на новым грузавіку ў Нігерыю, але Рока піша яму запіску ад імя шэфа і зганяе грузавік з грузам. За гэта Стайнера выганяюць з працы, а Марэку ўладальнік фірмы даручае вярнуць Рока, які накіроўваецца да мяжы, дзе павінен атрымаць за тавар 100 000 долараў. Стайнер, жадаючы адпомсціць Рока, едзе разам з Марэкам. Крыніцы
Катэгорыя:Фільмы 1964 года