Жак Барацье (фр.: Jacques Baratier; — ) — французскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр.
Біяграфія Сын банкіра, нарадзіўся ў Манпелье 8 сакавіка 1918 года. З юнацтва захапляўся жывапісам і літаратурай, але па парадзе бацькоў пачаў вывучаць права. Скончыў вучобу ў 1938 годзе і паступіў на службу ў ВПС Францыі. У час Другой сусветнай вайны служыў у Марока. Пасля заканчэння вайны вярнуўся ў Парыж, часта наведваў літаратурныя колы, раён Сен-Жэрмен-дэ-Прэ і пасябраваў з Жакам Бесам, Аліўе Ларондам і Барысам Віянам. Стаміўшыся ад парыжскага багемнага жыцця, вырашыў стаць мастаком і з’ехаў у Магрыб. На поўдні Алжыра ў 1948 годзе быў наняты ў якасці статыста і памочніка Рэнэ Чана на здымках фільма «Белая эскадрылля» паводле рамана Жазефа Пейра. Атрыманы досвед абудзіў у ім жаданне заняцца кіно і ён зняў свой першы кароткаметражны фільм «Les filles du soleil», у якім паказаны звычаі і паўсядзённае жыццё берберскага племя.
Як рэжысёр зняў 21 кінакарціну. Фільм «Paris la nuit» быў прадстаўлены ў конкурснай праграме на 6-м Берлінскім міжнародным кінафестывалі ў 1956 г. Яго фільм «Goha» быў узнагароджаны прэміяй на Канскім кінафестывалі 1958 года. Яго фільм «Lar poupee» (1962) увайшоў у праграму 12-га Берлінскага міжнароднага кінафестывалю.
Памёр у Антоні 27 лістапада 2009 г. ад сардэчнай недастатковасці ва ўзросце 91 года.
Узнагароджаны «Ордэнам мастацтваў і літаратуры».
Фільмаграфія «Дражэ з перцам» (1963) Крыніцы
Катэгорыя:Кінарэжысёры Францыі