«Манаполія» — амерыканская шматкарыстальніцкая настольная гульня ў гандаль нерухомасцю, прыдуманая ў сакавіку 1933 года інжынерам Чарльзам Дэраў.
7 сакавіка 1933 года Чарльз Дэраў з нямецкага прадмесця на паўночны захад ад Філадэльфіі (штат Пенсільванія) выразаў для прадпрымальніцкай гульні дамы і гасцініцы з кавалкаў дрэва, а фішкі — з бранзалета жонкі. Затым ён замовіў у друкара 5000 набораў гульні, якія імкліва прадаў праз універсальную краму ў Філадэльфіі. У 1934 годзе Дэраў прапанаваў аўтарскае права на гульню братам Паркерам, якія былі вядучымі вытворцамі гульняў у ЗША. У 1935 годзе браты Паркеры набылі правы на гульню і выпусцілі яе шматтысячным тыражом 5 лістапада, што зрабіла Чарльза Паркера мільянерам. У 1936 годзе яе пачалі пастаўляць за мяжу. У выніку гульня стала найбольш прадаванай у ЗША і краінах Заходняй Еўропы.
Крыніцы
Катэгорыя:Настольныя гульні Катэгорыя:З’явіліся ў 1933 годзе