«Не злоўлены — не злодзей» — артыкул Луі дэ Фюнэс () — кінакамедыя Іва Рабера з Луі дэ Фюнэсам у галоўнай ролі. У аснове фільма — раман Альфонса Але «Справа Блеро». Уборы Ноэль Адам — модны дом «Карвэн».
Сюжэт Манпанья́р — самы спакойны горад Францыі. Адзіны падбухторшчык спакою — гэта рынкавы гандляр Блерó (Blaireau з фр. - «барсук») (Луі дэ Фюнэс). Ён мае дазвол на продаж грыбоў на мясцовым рынку, але паколькі існуе высокі попыт на фазанаў, зайцоў і стронгу, Блеро ў вольны час нелегальна ловіць дзічыну сілкамі і рыбачыць, пасля чаго ўпотай прадае злоўленую дзічыну і рыбу без дазволу. Жандары спрабуюць злавіць браканьера, але беспаспяхова. Калі на аднаго з жандараў здзяйсняецца напад, падазрэнне падае на Блеро, і яго саджаюць у турму на месяц. Раптам аб’яўляецца сапраўдны злачынец, і Блеро спадзяецца выйсці на волю. Але акалічнасці складаюцца інакш…
Крыніцы
Катэгорыя:Фільмы 1958 года Катэгорыя:Кінакамедыі 1958 года Катэгорыя:Кінакамедыі Францыі