То́нус у фізіялогіі (ад — нацяжэнне, напружанне) — нармальны, нестамляльны стан пастаяннага ўзбуджэння нервовых цэнтраў і працяглае напружанне мышцаў.
Тонус з’яўляецца адной з праяў гамеастазу ў арганізме і адначасова адным з механізмаў яго падтрымання; забяспечвае аптымальны функцыянальны стан органаў і тканак, падтрыманне пэўнага становішча цела ў прасторы. Вылучаюць тонус нервовых цэнтраў і мышачны тонус (тонус шкілетных і тонус гладкіх мышцаў).
Тонус нервовых цэнтраў падтрымліваецца эферэнтнымі нервовымі імпульсамі, што паступаюць у цэнтральную нервовую сістэму ад перыферычных рэцэптараў, і ўздзеяннем хімічных раздражняльнікаў (гармонаў, медыятараў). Пасіўны мышачны тонус залежыць ад уласцівасцей мышцы. Актыўны мышачны тонус — ад ад колькасці мышачных валокнаў, якія скарачаюцца пад уздзеяннем нервовых імпульсаў ад рухальных нейронаў спіннога мозга.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Мышачная сістэма Катэгорыя:Фізіялогія нервовай сістэмы