Вуліца Ілукстэс () — вуліца ў Рызе.

Гісторыя Упершыню згадваецца ў спісе вуліц Рыгі ў 1935 годзе пад сваёй сучаснай назвай, якая паходзіць ад назвы горада Ілукстэ. Старая (паўднёвая) частка вуліцы адносіцца да Латгальскага прадмесця і ўтварае мяжу паміж Дарзцыемсам і Пляўніекамі.

Новая частка вуліцы Ілукстэс, якая адносіцца да Пурвцыемса, пракладзена пры забудове мікрараёна «Пурвцыемс-3» у канцы 1970-х гадоў. У 1980 годзе атрымала назву вуліца Міхаіла Казакова (у гонар савецкага генерала арміі М. І. Казакова). У 1991 годзе аб’яднана з гістарычнай часткай вуліцы Ілукстэс.

З 1989 па 2024 год на вуліцы па адрасе вуліца Ілукстэс 10 была адзіная ў Рызе беларуская школа. Катэгорыя:Вуліцы Рыгі