То́ркі, гузы, узы — качавыя цюркскія плямёны, якія вылучыліся (верагодна) з племяннога аб’яднання агузаў.
Да сярэдзіны XI стагоддзя торкі выцеснілі печанегаў і зацвердзіліся ў паўднёва-рускіх стэпах. У якасці саюзнікаў кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча прымалі ўдзел у паходзе на Волжска-Камскую Балгарыю ў 985 годзе. У 1060 годзе выступілі супраць войска рускіх князёў, але былі разбіты. Частка торкаў пасялілася на мяжы Кіеўскага і Пераяслаўскага княстваў. Найбольш буйным іх месцаў рассялення было Пароссе (на прытоку Дняпра рацэ Рось), дзе быў пабудаваны горад Торчаск. Перайшлі да аселага ладу жыцця, займаліся земляробствам, прымалі ўдзел у барацьбе супраць полаўцаў на баку рускіх князёў.
У XII стагоддзі торкі ўвайшлі ў склад аб’яднання чорных клабукоў, у складзе якіх, верагодна, захавалі сваю этнічную ідэнтычнасць. Частка з іх аславянілася, а астатнія асіміліраваны полаўцамі. У апошні раз торкі згадваюцца ў летапісах зімой 1193—1194 гадоў, калі падвергліся нападу полаўцаў.
Крыніцы
Літаратура
То́рки, гузи, узи // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 309. — 606, с., арк. іл. : іл., портр., карти с. Моргунов Ю. Ю. Ещё раз о «переяславских торках» // Российская археология. — 2000. — № 1. — С. 23—36.
Спасылкі Сухарев Ю. В. Торки (узы) и Русь // Межрегиональная общественная организация «Союз гагаузов»
Катэгорыя:Цюркскія народы Катэгорыя:Гісторыя Русі