Пралі́ў Хінло́пенаVorren, Torre O., et al. 2011. Glacial History of the Barents Sea Region. In: Jurgen Ehlers, Philip Leonard Gibbard, & Philip D. Hughes (eds.), Quaternary Glaciations — Extent and Chronology: A Closer Look, pp. 361—372. Amsterdam: Elsevier, p. 369.Conway, Martin. 1906. No Man’s Land: A History of Spitsbergen from Its Discovery in 1596 to the Beginning of the Scientific Exploration of the Country. Cambridge: Cambridge University Press, p. 360. () — праліў у Паўночным Ледавітым акіяне, у нарвежскім архіпелагу Шпіцберген. Падзяляе астравы Заходні Шпіцберген і Паўночна-Усходняя Зямля. У праліве размешчаны мноства невялікіх астравоў.
Быў названы па імені нідэрландскага купца, кітабоя і гандляра мехамі .
Геаграфія
Праліў Хінлопена знаходзіцца прыкладна ў 150 км на паўночны ўсход ад Лонгйіра і праходзіць з поўначы на поўдзень паміж усходнім узбярэжжам Заходняга Шпіцбергена і заходнім узбярэжжам Паўночна-Усходняй Зямлі. Праліў мае даўжыню каля 160 км і шырыню ад 9 да 50 км. Глыбіні змяняюцца ў сярэднім ад 150 м на поўначы да 100 м — на поўдні.
Ад праліва Хінлопена па абодва бакі разыходзяцца некалькі фіёрдаў, найбуйнейшым з якіх з’яўляецца Валенберг-фіёрд (), што ўразаецца ў заходняе ўзбярэжжа Паўночна-Усходняй Зямлі на 46 км углыб. Паверхня праліва ў большасці сваёй пакрыта пакавым лёдам, але значныя ўчасткі ўзбярэжжа ўсё ж вольныя.
Брамы
Па сваім абрысе праліў нагадвае бутэлькавае рыльца са звужэннем пасярэдзіне, дзякуючы чаму праліў умоўна дзеляць на дзве часткі: на паўночную, празваная Нардпортэн (), або, уласна, Паўночная брама, і паўднёвую — Сюрпортэн (), або Паўднёвая брама.
Нардпортэн распасціраецца ад умоўнай мяжы з Паўночным Ледавітым акіянам на поўначы паміж мысамі Верлегенхукен (, крайняя паўночная кропка Новай Фрысландыі) і Лангрунодэн (, крайняя паўночна-заходняя кропка Паўночна-Усходняй Зямлі) і на поўдзень да мяжы паміж мысамі Твілінгнесет () і Базісодэн () пасярод праліва. Шырыня Нардпортэна складае ад 15 марскіх міль у ўваходу на поўначы і да прыблізна 5 марскіх міль у самай вузкай частцы праліва. Далей праліў пераходзіць у Сюрпортэн, што канчаецца мяжой паміж Астравамі Бастыяна, на паўднёвым захадзе, і языком вываднага ледавіка Бросвеля ля паўднёвага ўзбярэжжа Паўночна-Усходняй Зямлі. Тут, на крайнім поўдні, воды праліва Хінлопена выходзяць у і, урэшце, у акіян.
Астравы
На працягу ўсёй паўднёвай часткі праліва, у вобласці Сюрпортэна, знаходзіцца россып скалістых астравоў сукупнай плошчай 80 км². Ім дадзена агульная назва Фостэрскіх астравоў (), самыя буйныя з якіх (у парадку з поўначы на поўдзень): (Nyströmøya), каля 7 км² (Wahlbergøya), к. 46 км² (Von Otterøya), к. 20 км² (Berggrenøya), к. 0,6 км² (Franzøya), к. 2 км² (Wilhelmøya), к. 120 км² (Bastianøyane), к. 5 км² (Rønnbeckøyane), к. 0,2 км², самыя паўднёвыя і апошнія з астравоў.
Гісторыя
Лічыцца, што праліў Хінлопена быў названы ў гонар , аднаго з кіраўнікоў нідэрландскай гандлёвай і кітабойнай кампаніі «Noordsche Compagnie» з 1617 года Hinlopenstretet у інтэрнэт-выданні «Вялікай нарвежскай энцыклапедыі». Norsk Polarinstitutt, Cruisehåndbok for Svalbard . Упершыню дадзеная назва заўважана на карце Блаў (Blaeu) 1662 года. Іншыя картографы таго ж часу, такія як Фалк і Шэнк (Valk & Schenk), адзначалі праліў пад назвай Waygat. Абедзве назвы працяглы час выкарыстоўваліся раўназначна.
У 1827 годзе лейтэнант Фостэр, адзін з членаў экіпажа экспедыцыі брытанскага даследчыка , адправіўся на поўдзень па праліве Хінлопена для яго картаграфавання, у той час як сэр Пары быў заняты спробамі дасягнуць Паўночнага полюса па супрацьлеглым кірунку. Фостэр прасунуўся па праліве да групы астраўкоў, названых у яго гонар (Fosterøyane), і змог пацвердзіць, што ўсё на старой нідэрландскай карце было сапраўды ў адпаведнасці з яго ўласнымі назіраннямі. Картай, аб якой ідзе гаворка, верагодна, з’яўляецца карта і Аўтгера Рэпа (Cornelis Giles & Outger Rep) ад 1714 года.
У 1864 годзе, падчас сваёй трэцяй экспедыцыі на Шпіцберген, шведскі картограф Нільс Адольф Эрык Нордэншэльд выратаваў экіпажы шасці вяслярных лодак у праліве Хінлопена. Выратаваныя вымушана пакінулі тры паляўнічыя судны, якія ўмерзлі ў лёд на поўдзень ад мыса Лейха Сміта, на паўночны ўсход ад вострава Паўночна-Усходняя Зямля. Яны вырашылі веславаць вакол паўднёвай часткі Паўночна-Усходняй Зямлі і працягнуць шлях уверх па праліве Хінлопена, які палічылі найбольш верагодным месцам для пошуку судоў для іхняга выратавання.
На працягу XIX і XX стагоддзяў праліў Хінлопена наведваў шэраг даследчых экспедыцый, у тым ліку ў 1899—1902 гадах, якая зімавала ў Краз’ерпінтэне (Crozierpynten) ў паўночна-заходняй частцы праліва.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
http://www.caplex.no/Web/ArticleView.aspx?id=9314679 Дзікая прырода праліва Хінлопена Геалогія і рэльеф праліва Хінлопена Гісторыя праліва Хінлопена Расліннасць праліва Хінлопена
Катэгорыя:Пралівы Паўночнага Ледавітага акіяна Катэгорыя:Пралівы Нарвегіі Катэгорыя:Пралівы Шпіцбергена