Юі Ахасі (нар. , Хіконэ, Сіга) — японская плыўчыха, двухразовая алімпійская чэмпіёнка (2020), чэмпіёнка Азіяцкіх гульняў, двухразовая чэмпіёнка Універсіяды, прызёр чэмпіянатаў свету 2017 і 2019 гадоў.

Біяграфія На чэмпіянаце Азіі 2016 года ў Токіа была ўладальніцай дзвюх узнагарод, перамогу святкавала на дыстанцыі 200 метраў комплексным плаваннем.

На ўніверсіядзе 2017 года была чэмпіёнкай у двух заплывах на дыстанцыі 200 і 400 метраў комплексным плаваннем.

У Джакарце на Азіяцкіх гульнях 2018 года ў індывідуальным заплыве на 400 метраў комплексным плаваннем заваявала тытул чэмпіёнкі.

На чэмпіянаце свету 2019 года ў карэйскім Кванджу заваявала бронзавы медаль на дыстанцыі 400 метраў комплексным плаваннем, саступіўшы пераможцы 1,94 секунды.

На перанесенай з-за пандэміі каранавіруса з 2020 на 2021 год Летняй Алімпіядзе, якая праходзіць на радзіме выйграла два залатыя медалі ў заплывах комплексным стылем. У абедзвюх заплывах яна была хутчэй за чатырох прадстаўніц ЗША. У заплыве на 400 метраў яна апярэдзіла Эму Веянт і Хейлі Флікінгер. У заплыве на 200 метраў апярэдзіла Аляксандру Уолш і Кейт Дуглас, стаўшы такім чынам двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай.

Катэгорыя:Плыўцы Японіі