Ягдташ ( - «паляўнічая сумка»: = паляванне; = сумка, С.733) — сумка са скуры, скуразамяняльнікаў ці брызента для нашэння здабытай дзічыны і неабходных на паляванні прыпасаў і прыстасаванняў.

Ягдташ, як правіла, складаецца з скураной або парусінавай сумкі з адным ці некалькімі аддзяленнямі і сеткі. Да вонкавага боку сумкі мацуюцца папружкі (часам якія сканчаюцца колцамі), каб прымацоўваць дзічыну. Для кароткачасовых паляванняў найболей зручныя так званыя амерыканскія ягдташы, якія складаюцца з адной даўгаватай круглай сеткі. Ягдташы носяцца на рамяні праз плячо. Крыніцы

Катэгорыя:Сумкі Катэгорыя:Паляванне