Тарагенэ-хатун (1185(?)-1246(?)) — жанчына, якую называлі хатун ( - Khātūn), гэта значыць яна мела жаночы тытул, раўназначны тытулу вялікага мангольскага хана. Яна была часовай рэгенткай Мангольскай імперыі пасля смерці мужа Угедэя.
Біяграфія Па паходжанні з найманаў, была адданая за шляхетнага мужа да меркітаў, аднак пасля заваявання апошніх Чынгісханам у 1202 ён аддаў яе другой жонкай Угедэю. Тарагенэ нарадзіла яму 5 сыноў.
Падчас пяцігадовага регентства да абрання Гуюка вялікім мангольскім ханам ў 1246 яна выдатна спраўлялася з балансам сіл у імперыі. Тарагенэ была жорсткім адміністратарам.
Джавані дэ Плана Карпіні знаходзячыся на святкаванні абрання Гуюка каганам, апісвае атручэнне пры частаванні ежай васала манголаў Яраслава Суздальскага ў Тарагенэ-хатун, што практыкавалася манголамі пры намерах цалкам і без ускладненняў завалодаць краінай васалаJohannes von Plano Carpini: Kunde von den Mongolen 1245—1247. Переклад F. Schmieder. Jan Thorbecke Verlag, Sigmaringen 1997. ISBN 3-7995-0603-9. ст.114.. У сталіцы Каракарум заўсёды была вялікая колькасць паслоў і нават уладароў іншых дзяржаў і Тарагенэ спраўлялася з задачай кіравання дзяржавай на здзіўленне добра.
Крыніцы
Катэгорыя:Мангольскія ханы